• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
17.05.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Маё беларускае «Я» (Зацемкі падчас чытання Акудовіча)

Найлепшыя філосафы сучаснасці болей не шукаюць ісціны, іх кнігі працуюць хутчэй на дэфармацыю свядомасці чытача. На навучэнне яго хадзіць па лабірынтах, пракладзеных у рэальнасці іх тэкстамі.

Бадрыяр не прыдумаў панятку «сімулякр», ён навучыў бачыць платонаўскія сімулякры па-свойму. Лакан ці Жыжак цікавыя нам менавіта гэтым мастацтвам ператварэння чытача ў маленечкіх карузлікавых Лаканаў ды Жыжкаў, якія спараджаюць бясконцыя аднолькавыя тэксты, што інтэрпрэтуюць сэксуальнасць, мову ці масавую культуру так, як гэта робіць  «буйны Лакан» ці «буйны Жыжак».

Такім чынам, сёння філосаф – гэта вірус.

І найлепшая пашана філосафу – распаўсюд мікробу ягонай думкі па верасовых пустках уласных тэкстаў.

Таму я не буду рэагаваць на цудоўную кнігу Валянціна Акудовіча «Прачнуцца ранкам у сваёй краіне» напісаннем чарговай рэцэнзіі. Я вазьму эсэ «Нідзе і Ніхто» з гэтай кнігі і прайду крышачку далей па гасцінцы, на адным з паваротаў якога пад зорамі выштукаваў цяпельца ды застаўся на перакур «буйны Акудовіч». Пры гэтым я ўсведамляю, што гэты тэкст напісаны хутчэй няісным Акудовічам, чым яго сімуляваным (а таму яшчэ больш няісным) Марціновічам.

Асноўнае дапушчэнне «Нідзе і Ніхто» – пастулат пра тое, што культура – гэта падзеі часу, трывала зафіксаваныя ў прасторы. І, паколькі новая паўсюдная медыйнасць знішчае прастору, набліжае ўсіх да ўсіх, мы пачынаем жыць у Нідзе, бо ў плане няіснасці «Нідзе» і «Усюды» – паняткі тоесныя хаця б у вымярэнні ўласнай недасяжнасці. Без прасторавай адлегласці знакі іншых культур набліжаюцца да нас і робяцца такімі ж блізкімі, як знакі ўласнай культуры, без фіксавання ў прасторы атрыбуты культуры страчваюць укаранёную прыналежнасць і перакідваюцца ў калейдаскоп. Так, Брэтонаў «выбух камунікацыяў» спараджае «татальны крызіс культуры» (вылучана італікам).

Усе павароты Акудовічавага лабірынту выглядаюць адзіна магчымымі, ды і сценка ў канцы нашага шляху цяміцца вусцішна непрабіўнай. У Нідзе жыве адно прыстасаванае для яго Ніхто – асоба без культуры, без ідэнтычнасці, без «Я», а сэнс вытворчасці культурных тэкстаў губляецца ці зводзіцца да напісання рамана ў тысячу старонак адно для таго, каб пра яго двойчы згадалі ў медыях.

Але гэтая сучасная інтэрпрэтацыя прасторы і культурнай вытворчасці інструментаваная старой і больш не актуальнай анталогіяй.

Мы зыходзім з таго, што слова «жыць» ці тэрмін «быццё» ў рэальнасці, у якой мы бачым членаў брытанскай каралеўскай сям’і часцей, чым уласных стрыечных братоў, тоесны вызначэнням тэрміна «быццё», пададзенаму ў ХІХ стагоддзі. Я не буду падрабязна спыняцца на медыйнай анталогіі, на тым, чым дыгітальны суб’ект ці аватар, у які мы ўсе ператварыліся пад уздзеяннем сацыяльных медыяў, адрозніваецца ад жывой істоты, унутраны свет і матывацыі якой апісвалася Шэкспірам.

Я скажу толькі некалькі словаў пра самога гэтага суб’екта. Сапраўды, нашае «Я» сёння – гэта не мадэрнае «Я» колішняга жыхара вялікага горада, які ў кожны момант часу ўсвядомліваў сябе лонданцам, насельнікам імперыі, кансерватарам, манархістам, і сацыяльна-медыйнае атачэнне дапамагала яму заставацца ва ўласнай культурнай апрычонасці.

Цяпер «Я» штохвіліны праходзіць выпрабаванне трыма фактарамі, што стала на яго ўздзейнічаюць: медыйнасцю, глабалізацыяй, спажываннем. Медыйнасць робіць Букінгемскі палац гэтаксама блізкім да нашай канапы, як і Мірскі замак – бо пра абедзве з’явы нам кажуць па ТБ. Глабалізацыя вымушае нас спрашчаць жаданні і ўкладаць іх у загатаваныя фрэймы, нівелюючы нашую выбітнасць. Спажыванне падмяняе нашае «Я» прыдумкамі ідэалогій брэндаў, якія над намі ўладараць. У гэтым сэнсе «Я» чалавека, які прысмактаўся да пляшкі «Хайнэкена» і не здольны адарваць вочы ад канала Расія24, дзе Кісялёў паведамляе праўду пра нідэрланды, – гэта вельмі цікавы мікс супярэчнасцяў.

Але менавіта расколатасць гэтага суб’екта, апасродкаванасць ягоных стасункаў са знешнім, няўлоўнасць ягонага «быцця» ў параўнанні з быццём у ХІХ стагоддзі і пакідае шанец. Гэткі прытоены садок, у якім расквітаюць культура і ідэнтычнасць.

Рэч у тым, што мы навучыліся годна і стала існаваць без цела. Прычым непатрэбнасць цела не ператварыла нас у Нішто. Наадварот, мы зрабіліся па-ніцшэанску ўсёмагутнымі, бо можам перажываць вопыт быцця ў радзіме, знаходзячыся фізічна далёка за яе межамі. Слова «жыць» цяпер азначае электронную актыўнасць, якая разгортваецца з аблічбаваным агентам, што ўвасабляе нашую самасць. Дыханне, сон і нават ежа ўсё больш успрымаюцца другаснымі аперацыямі, кшталту сілкавання батарэі ў дэвайса.

Вандроўны філосаф украінскага паходжання Анатоль Ульянаў выдаў не так даўно назіранне пра тое, што, праз пастаянную змену месцаў жыхарства, здымных кватэр ды краін, у якія яго заносіць, ягоны дом сёння – гэта прастора сеціўных шутараў. І пачуццё пазнавання наваколля, унутранае цяпло, якое ён у сувязі з гэтым адчувае, завязаныя не на фізічнае вяртанне дадому, якое ў ягоным выпадку немагчымае, а з праходжаннем адной вельмі дакладнай мапы ва ўсталяванай на ягоным лэптопе камп’ютарнай гульні.

Кожны вандроўны перажываў гэты тып быцця – калі табе самотна і ты пераглядаеш улюбёны фільм ці пускаеш па трэцім коле серыял, які некалі вымушаў смяяцца. Дыгітальная настальгія як і дыгітальная «прота-радзіма» – вельмі цікавыя з’явы.

Дык вось, пры ўсім гэтым нават за мяжой, нават праз вялікі час мы чамусьці працягваем чытаць пра Беларусь. Статыстыка пераходаў на беларускамоўныя сайты з-за межаў нашай краіны – вельмі грунтоўнае апірышча для тэзаў, выказаных вышэй. Раней чалавек ад’язджаў назаўсёды і хутка рваў сувязі з сусветам, дзе выгадаваўся. Цяпер ён жыве адначасова ў Вільні, у Мінску і ў фільме, які глядзіць у цягніку паміж Вільняй і Мінскам.

Ты можаш выкшталтаваць веды чэшскай мовы і весці курс у Пецярбургскім універсітэце, то можаш распусціцца дашчэнту ў велізарнай Маскве, але ў тваім «Я» будзе жыць маленькае цудоўнае «але». Укаранёнае ў прадонне ўзаемадзеянняў тваіх аватараў у медыйнай сацыяльнасці, гэтае «але» будзе ўвесь час нагадваць пра твае сапраўднае апірышча – пра твае, не стрымаюся, падваліны – пра той код, з якога ты паходзіш.

І вось Ульянаў – той самы Ульянаў, які ўхваляе настальгію да мапаў у сеціўных шутараў, зноў і зноў вяртаецца да нататак пра Украіну (днямі ён зацята крытыкаваў яе «казацкую адукацыю»). Здавалася б, нашто Ульянаву праз столькі гадоў вандровак па зямной кулі ды сеціўных абшарах украінская адукацыя? І Украіна? Гэта ўсё праз ужо згаданыя «але». Ты сядзіш у нью-ёркскім метро, ты гаворыш па-англійску з дзяўчынай побач, ты амаль забыўся, хто ты насамрэч, і тут на тэлефон звальваецца паведамленне пра нечы камент да твайго статусу, і гэты камент прысвечаны рэформе адукацыі на іншым кантыненце, дзе ты даўно не быў, і дзе, тым не менш… Ну і панеслася! Ты стаіш у заторы ў Маскве, ты бачыш трыкалорчык на нумарной шыльдзе суседняга аўто, і гэтае медыя, гэты маленькі сцяжок раптам нагадвае табе пра тое, што ты – не тутэйшы. Цудоўная рэч гэтае ўнутранае «але»!

Раней трэба было рабіць высілкі, каб заставацца ў Беларусі па-за яе межамі. Цяпер табе трэба прыкладаць высілкі, каб захінуцца ад яе навін, ад яе татальнасці. Радзіма цяпер усюды. Як і культура.

Выбух камунікацыі, спажыванне і глабалізацыя не знішчаць культуру і не нівелююць ідэнтычнасць. Таму што чалавек без цела рэагуе на іх не-цялесна: праз медыатызацыю настальгіі ён увесь час лічбава не вылазіць з родных месцаў, праз спажыванне ён робіцца суддзёй на спаборніцтве эйдатычных адлюстраванняў рэкламных праекцый (а што ёсць культура, як не канкурэнцыя логасаў?). Праз глабалізацыю ён увесь час заахвочаны падкрэсліваць уласную выбітнасць, і родная мова – у гэтым найлепшы памагаты.

Татальнага крызісу культуры, нават не вылучанага італікам, няма. Ёсць змяненне культуры праз змяненне чалавека і форм ягонага быцця. Калі медыйная анталогія складзецца нарэшце ў распрацаваную навуку, быццё па-за целам больш не будзе нікога палохаць.

Мы не страчваем Беларусь. Яна ў нас усталяваная, бы Windows 10. І якой бы глючнай, надакучлівай ці аўтарытарнай ні была Windows 10, без яе мы проста не загрузімся.

 

Віктар Марціновіч

Нагадваем, што сёння выдавецтва “Логвінаў” і “Беларускі калегіум” прэзентуюць свежую кнігу Валянціна Акудовіча “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”. Галерэя “Ў “і кнігарня “Логвінаў” (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19-й. Уваход – вольны!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип