• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.09.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Пялевін перыяду таннай нафты

Вестку пра тое, што Пялевін – былы Пялевін, цытатамі з раманаў якога мы некалі бамбардавалі адно аднаго ў курылках, – вярнуўся, прычым вярнуўся адразу ў колішняй славе і харастве, першай паведаміла Meduza.io, якой я давяраю. Каб гэткая ж навіна прыляцела з Lenta.ru, я б нават не стаў пампаваць – бо «вёўся» і абломваўся ўжо тройчы: з «Бэтман Апола», «Цукербрынамі» і «Наглядчыкам». Кожны раз, перафразоўваючы Марка Твэна, звесткі пра тое, што Пялевін ажыў, былі моцна павялічаныя. «Лампа Мафусаіла, ці Крайняя бітва чэкістаў з масонамі» сапраўды выбіваецца з канвеернай прозы Віктара Алегавіча апошніх дзесяці гадоў і вяртае нас прыкладна на ўзровень рамана «Лічбы» (2003).

Да «Генерацыі П» яшчэ далёка, але рух у слушным напрамку ўжо распачаты.

Ніводны рускі рэцэнзент дагэтуль не здолеў патлумачыць характар змянення пялевінскіх інтанацый. «Афіша» і іншыя буйныя медыі проста пішуць, што раптам да нас выйшаў той самы з’едлівы наратар, прасякнуты пачуццём самаіроніі. Але прычына вяртання адноснай чытальнасці застаецца незразумелай нават крытыкам. І гэта якраз той выпадак, у якім, каб зразумець Расію, трэба быць за яе межамі, бо ўсё вялікае відаць на адлегласці.

Тэксты Віктара Алегавіча апошніх 10 гадоў былі прасякнутыя снобскай і крыху грэблівай інтанацыяй насельніка заможнай энергетычнай імперыі. Яго героямі былі дзеўкі, што працавалі карыятыдамі на эпічных карпаратывах (зборнік «П5», 2008) ці ваяры інфармацыйнай бойкі з Украінай (Уркаганатам) будучыні (SNUFF, 2011). І з кожнага новага раману перла такая магутнасць Расіі, што чытачу, асабліва ліберальнаму, рабілася мласнавата. Нават калі гэты чытач не браў на ўласны рахунак здзекі над беластужкавымі пратэстамі з «Бэтман Апола» (рускім лібералам уласцівае захапленне тымі, хто іх прылюдна апускае).

І вось хацелася адкрыць ранняе, яшчэ з 1990-х, апавяданне Who by Fire, дзе «новы рускі» едзе ў ЗША, каб здзейсніць мару – уступіць у інтымную сувязь з дзяўчынай, пераапранутай у статую Свабоды. Яму гэта толькі гэта патрэбна, каб адчуць, што ён, «новы рускі», нечага дасягнуў у жыцці. Апавяданне напісанае з унікальнай сумессю гумару і шчырасці. Яно, пры ўсёй сваёй фантасмагарычнасці, было надзвычай праўдзівым. Бо ўсе гэтыя людзі па абодва бакі беларуска-расійскай мяжы, назапасіўшы грошай на прыватны самалёт, марылі хутчэй пра тое, каб пад Леанарда Коэна надзерціся віскі на ўзбярэжжы Гудзона, чым назіраць за нейкай вайной з Украінай ці тым больш фінансаваць яе і рабіць выгляд, што ім цікавы адпачынак у Крыме.

Прычым гэта тычыцца і 1990-х, і – што самае цікавае – і канца 2000-х. Людзі змяніліся нямоцна, а буйной ідэалогіі на дарагой нафце ў Расіі так і не ўзнікла.

І вось з’явілася «Лампа Мафусаіла», якая на першых ста старонках паведамляе нам пра наяўнасць двух дыскурсаў: «ватнага» і – ўвага! – не, не «піндоскага», як было ў тым жа «П5»!, але «цывілізаванага». «Цывілізаванага», Карл! Зноўку, як у вялікіх раманах Пялевіна канца 1990-х, напрамкам рогату тут робіцца не толькі знешні свет, не толькі геі і феміністкі, але і «веліч Расіі». Бо хвалёны «рускі мір» ёсць тым сегментам фэйсбука, дзе карыстальнікі абмяркоўваюць апошнія «Зорныя войны» па-расійску! І ўсё! І згадваюцца тыя шыкоўныя знаходкі «Генерацыі П», дзе група «крэатараў» малявала тэлевізійную рускую палітыку на амерыканскіх камп’ютарах, якім за любы неліберальны выпэнзон Вашынгтон зніжаў тактавую частату – праз што рускі прэзідэнт рухаўся нібы п’яны, а ўсё парламенцкае атачэнне было «дрэнна намаляваным».

Так, Пялевін працягвае практыкавацца ў тупаватых жартачках з еўрапейскіх феміністак і геяў – але ўжо і адзін з наратараў у яго робіцца то геем, то гетэрасэксуалам, то ламберсэксуалістам – (тым, хто кахае піламатэрыялы). І гэта ўжо неяк нават выклікае ўсмешку, а не толькі ўзнятае брыво. Пры гэтым трэба разумець, што з сюжэтам у Пялевіна нічога новага не адбываецца – гэта зноўку гісторыя хлопца, які ўваходзіць у нейкія мутныя расклады, спрычыняецца да сусветнай змовы і высвятляе, што космасам кіруюць рэптылоіды і барадачы. Але, як напісаў у сваёй разгромнай рэцэнзіі на «Наглядчыка» Дзмітрый Быкаў, у сітуацыі, калі ўся Расія пастаўленая на паўзу, чалавек, які некалі быў яе галоўным пісьменнікам, можа год за годам выдаваць адзін і той жа раман, і чытач яму гэта прабачыць. Галоўнае, каб напісана было нармальна.

Дык вось, «Лампа Мафусаіла» адсоткаў на 30 напісаная нарэшце прымальна. Малюючы аперацыю па змяненні гісторыі, якую ладзіць ФСБ, аўтар дазваляе з’явіцца ў тэксце метафары пра «зялёных чалавечкаў», «Крымнаш» зарыфмаваны з порна-жанрам «Cream Pie», а ў нейкі момант у тэсце праслізгвае думка, што праблема ватнага дыскурсу ў тым, што ён – другасны ў дачыненні да дыскурсу цывілізаванага. Бо яму патрэбныя ворагі – піндосы, гейропа, укры – каб казаць хаця б пра нешта. У той час як украінцы кажуць ужо пра нешта іншае. Так, у рамане ёсць нясмешнае відовішча масона з чубам і ў вышыванцы, але, працягваючы думку, выказаную Пялевіным пра кампрамісы прафесара Галгофскага, дапушчанага па згодзе з ФСБ у архівы КДБ СССР: каб выдавацца ў «Эксма» і прадавацца ў кожнай кніжнай краме па ўсёй Расіі, таксама трэба ісці на кампрамісы.

А што да прычыны, з якой Пялевін раптам пачаў пісаць добра, дык яна вельмі простая. Паглядзіце графік ваганняў сусветных цэн на нафту і супастаўце яго з выхадам галоўных твораў Пялевіна. Самы моцны, «Чапаеў і Пустата», быў напісаны пры $20 за барэль, «Амон Ра» – пры $20,5, «Генерацыя П» – пры $19,9. У той час, як нечытэльны SNUFF – пры $111, «Бэтман Апола» – пры $108 і г. д.

Сёння цана на нафту складае $46, то бок нешта прамежкавае паміж «Генерацыяй П» ($19,9) і момантам, калі пісаўся (не выдаваўся!) «Наглядчык» – (2014 г., $98). Таму, пры ўсёй агульнай здаровасці тэксту, гэта яшчэ не той «буйны Пялевін» дваццацідаляравай brent. А таму ў любога, каму цікавая добрая літаратура пра Расію і таталітарызм, ёсць выбар:

1. Прачытаць апошні раман Джуліяна Барнса «Шум часу» пра лёс Дзмітрыя Шастаковіча пасля з’яўлення легендарнага артыкула «Сумбур замест музыкі».

2. Дачакацца, калі адносіны «ваты» і «цывілізацыі» абвострацца яшчэ мацней і Вашынгтон будзе вымушаны апусціць тактавую частату крамлёўскіх камп’ютараў да $20 за барэль.

Віктар Марціновіч

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна

Дачок Яраслава Мудрага ў краінах, дзе яны былі каралевамі, шануюць. Ім прысвячаюць творы. Аднак ні Анастасія, ні Ганна...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень

На мінулым тыдні пачаўся суд над Эдуардам Бабарыкам, віцебскаму арт-менеджару і музыку Уладзіміру Булаўскаму прызначылі...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца....

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Як у Нарвегіі правіла каралева Элізіф, альбо дачка Яраслава Мудрага Лізавета Яраслаўна
    Грамадства
    Культура за кратамі. Хроніка рэпрэсій у дачыненні да дзеячаў культуры за апошні тыдзень
    Каляндар
    Каляндар з 29 траўня па 4 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Адукацыя
    Больш чым проста мова. Захаванне беларускіх школ на Падляшшы можа стаць досведам для рэформы адукацыі ў Беларусі
    Грамадства
    No Fate! Перарабіць мінулае, каб змяніць будучыню?
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand

Афіша

  • 30.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Беларускае мастацтва ды культура ў часы несвабоды»: дыскусія ў Празе

  • 30.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 30.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 30.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 30.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 30.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 30.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип