• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.08.2013 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Раварысты, майце літасць!

У Мінску — новы псіхоз. Увесь горад круціць педалі. Суб’ектыўнае адчуванне, што колькасць раварыстаў павялічвалася ў геаметрычнай прагрэсіі кожны год і дасягнула нарэшце крытычнай адзнакі. На вуліцах пачалася вайна трох тыпаў рухомых аб’ектаў: аўтамабіляў, пешаходаў і ровараў. Фэйсбук падзелены на армію велааматараў і армію велафобаў. Я не хацеў бы адносіць сабе ні да адной з гэтых арміяў, бо час ад часу езджу я, час ад часу ездзяць па мне. Але, здаецца, самы час звярнуць увагу на спецыфіку беларускай велашызы.

У адрозненне ад джогінгу ў Амерыцы 80-х, захапленне роварамі не ёсць нечым выключна беларускім. У гэтым сэнсе не выпадае апісваць з’яву з пафасам, з якім той джогінг апісваў апошні вялікі філосаф сучаснасці Жан Бадрыяр у эсэ «Амерыка». Для Бадрыяра джогер — істота, якая з навушнікамі ад плэера бяжыць па Санта-Моніцы ў бок змяркання, — быў «вершнікам Апакаліпсісу», «постчалавекам», з якім немагчыма не тое што размаўляць, але і проста ўступаць у інтэракцыю. У яго збітае дыханне і алавяны позірк. Ён — увесь у сабе. Рытм ягонага пульсу болей важны, чым любая патрэба мінака.

У гэтым сэнсе беларускі велааматар — аб’ект, безумоўна, інтэрактыўны. Яго можна паспрабаваць спыніць — рух як такі для яго не ёсць абсалютнай каштоўнасцю.

Але, у адрозненне ад Бадрыяравага джогера, велааматар — істота небяспечная, бо звычайна рухаецца на хуткасці, дастатковай для таго, каб скалечыць. Уласна, як вакол джогера, так і вакол раварыста, лунае аўра тагасветнасці, метафізічнай адсутнасці. Ён — тут, але ён — і недзе там, у свеце, дзе рухі хуткія, а адказнасць за памылку — большая.

Заўважым: пры ўсёй сваёй інтэрнацыянальнасці мінскі «лісапедыст» адзначаны шэрагам выключна беларускіх адметнасцяў.

Першая і самая галоўная з якіх палягае ў тым, што хваля захаплення «велікамі» накрыла горад, які ЦАЛКАМ для гэтага не падрыхтаваны.

Так, Мінск ганарыцца сваёй веладарожкай. Так, нашую веладарожку хваляць нават замежнікі з краін з вялікім вопытам ровараманіі. АЛЕ! Давайце пагодзімся з тым, што гэтая веладарожка ёсць не што іншае, як гета.

Сутнасць любой дарогі — у тым, што яна злучае адзін патрэбны табе пункт з другім, таксама табе патрэбным. Мінская веладарожка мае прынцыпова іншую функцыю: яна запрашае мэтанакіравана ездзіць па сабе ўсіх, хто жадае скарыстацца роварам. Такім чынам, «педальная язда» не мысліцца ў Мінску нечым нармальным, не! Яна вымагае ў ідэале выхаду «на дарожку».

Сапраўды, шмат з якіх месцаў Мінска да тае дарожкі можна дабрацца даволі хутка. Але ці гэта нармальна? Калі мы лічым пешы шпацыр заняткам нармальным, канвенцыйным, хіба мы будзем прапаноўваць грамадзянам ісці некуды наўмысна дзеля таго, каб там пахадзіць? Ці лагічна гэта? Адразу згадваецца сталіца Рэспублікі Саюз М’янма, горад Ніпіто, які прызначаны выключна для таго, каб па ім ездзілі ўрадавыя картэжы. А таму там проста… няма тратуараў! Так і з мінскай велакультурай!

Усе еўрапейскія гарады маюць не адну веладарожку, а сталыя зоны для велааматараў уздоўж асноўных маршрутаў транспарту. Так, гэтыя зоны не такія раскошныя, як наш велагонар, але яны ёсць. Калі ты хочаш дабрацца з Гедыміна да Антокалі ў Вільні, ты гэта зробіш, не ўкліньваючыся ў плынь машын на праезнай частцы і не пужаючы пешаходаў хуткім рухам па тратуары.

Што маем у Мінску? Дзве катэгорыі велааматараў. «Навайсы», якія ездзяць па той дарожцы, і «бывалыя», якія на летні час адмаўляюцца ад уласных аўто і стала рушаць на працу на роварах. У такіх людзей у офісах звычайна ёсць душавыя (не магу сказаць, што я ім не зайздрошчу).

І вось траблы для суграмадзян пачынаюцца менавіта пры пераходзе з «зялёнай» катэгорыі ў «ветэранскую». Бо тут трэба ці то імчацца праз натоўп, ці то выязджаць пад колы машын. Акрамя веладарожкі ў Мінску ёсць літаральна некалькі маршрутаў, якія ўмоўна можна назваць cycle-friendly: пр. Незалежнасці, на прамежку ад ст. м. Кастрычніцкая да ст. м. Акадэмія навук, пр. Партызанскі, на прамежку ад Велазавода да ст.м. Аўтазаводская. І тое стала выдзеленай паласы пад рух ровару тут няма: яна то з’яўляецца, то знікае, так што імавернасць наляцець на пешахода яшчэ й павялічваецца (бо ты думаеш, што едзеш па паласе для ровараў, а пешаход пра гэта не ведае).

Вынік — пачынаецца міжвідавая барацьба, расце ўзаемная непрыязнасць. Калі вы зацяты раварыст і думаеце, што «ва ўсім вінаватыя пешаходы», мая вам парада. Паспрабуйце надзець навушнікі і прайсціся з плэерам у вушах уздоўж Незалежнасці, у прыватнасці ў раёне Свіслачы (там тратуары звужаюцца). Імавернасць, што на вас наляцяць са спіны — вельмі высокая. А калі і не наляцяць, то адчуванне, што за сантыметр ад цябе праносіцца нехта нячутны на вялікай хуткасці, пазбаўляе шпацыр камфорту, робіць заняткам напружным і непрыкольным. Калі вы, наадварот, ненавідзіце раварыстаў — паспрабуйце ўзяць напракат веландос на Вяснянцы і праехацца праз цэнтр. Пасля дзясятага пешахода, якога вы цудам аб’едзеце, вы зразумееце, пра якую «барацьбу» я кажу.

Да татальнай неўладкаванасці Мінска «пад ровар» можна дадаць яшчэ адзін нюанс. Праз тое, што ў нас адсутнічае сталая веласіпедная культура, шмат хто не мае ў галаве базавых правілаў паводзін на двух колах. Хэй, раварысты, колькі вам казаць: нельга праязджаць па «зебры» на зялёнае святло! Трэба спешвацца — гэта я ўжо як аўтааматар заклікаю! Гэта ж вашае жыццё і вашае здароўе!

Рэальны выпадак, які здарыўся са мной днямі на плошчы Перамогі: я ішоў па пешаходным пераходзе, мяне на вялікай хуткасці абмінуў раварыст злева, другі, такі ж спрытны, праляцеў справа і выкруціў руль, каб павярнуць на дарогу ля Лінгвістычнага. Яны з глухім грукатам сутыкнуліся акурат на праезнай частцы. Так ездзяць у В’етнаме — хутка, хаатычна і ва ўсе бакі адразу.

Здаецца, нешта падобнае да беларускага веларуху было на амерыканскіх дарогах у 1930-я, калі Форд нахерачыў шмат танных аўтамабіляў, а этыка (і прававыя нормы!) паводзін за стырном яшчэ не склаліся.

Але ведаеце, раму можна выправіць. І збітую ад моцнага сутыкнення «зорачку» замяніць. Можна, нарэшце, купіць новы ровар, калі папярэдні загінуў пад коламі джыпа. Аднак цела нам даецца раз і на ўсё жыццё, а некаторыя косткі не зрастаюцца да смерці. Давайце памятаць аб гэтым, рухаючыся праз cycle-unfriendly Мінск!

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Юхнаўца выйшла кніга прозы пісьменніка

У «Бібліятэцы Бацькаўшчыны», серыі «Спадчына: агледзіны», выйшаў зборнік прозы Янкі Юхнаўца. Том больш як на паўтысячы...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?

Педагогі ў школе перыядычна скардзяцца на павышаную нагрузку: акрамя падрыхтоўкі ўрокаў і праверкі сшыткаў, яны...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Народная дэманалогія Добрушчыны

Міфалагічная творчасць Добрушскага раёна – арганічная частка беларускай вуснапаэтычнай спадчыны, гістарычна з’яднаная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Жонку вядомага кампазітара затрымалі за свечку на акне, запаленую год таму ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі

6 снежня Наталлю Капыцька, жонку вядомага музыкі і кампазітара Віктара Капыцькі, затрымалі. Пра гэта паведаміла Ірына...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Юхнаўца выйшла кніга прозы пісьменніка
    Грамадства Адукацыя
    Не трэба збіраць даныя па камуналцы і рабіць фота з канцэртаў. Настаўнікаў разгрузілі і далі магчымасць проста вучыць дзяцей?
    Культура Гісторыя
    Народная дэманалогія Добрушчыны
    Грамадства
    Жонку вядомага кампазітара затрымалі за свечку на акне, запаленую год таму ў дзень смерці Рамана Бандарэнкі
    Культура
    У Мсціславе ўшануюць Янку Бялькевіча
    Грамадства
    «Я знайшла ў памяці моцнае ўражанне і пачуццё радасці». Святлана Алексіевіч пра добрае ў 2021-м
    Грамадства
    Марына Золатава атрымала ўзнагароду Reporter:innen-Preis 2021
    Грамадства
    Хаос на экспарт. Эксперт пра наступствы міграцыйнага крызісу
    Грамадства
    Кампанія «Філосаф_у_турме» выдала электронную кнігу Уладзіміра Мацкевіча
    Культура
    Тут ажывае гісторыя краіны, прашытая сімваламі на кашулях. Электронны каталог традыцыйнага беларускага адзення дасяжны на 8 мовах свету
    Учора ў Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка»
    Грамадства
    Заснавальнік Symbal.bу Павел Белавус арыштаваны яшчэ на 13 сутак
    Беларусы свету
    Сёння ў Варшаве абмяркуюць, дзе зараз жыве беларускае кіно
    Культура
    Алесь Бяляцкі пра музей Максіма Багдановіча: Ішоў на дырэктара з думкай пра творчасць, а давялося выбіваць, даставаць, прабіваць…
    Музыка
    Лісты з-за кратаў: 5 улюбёных беларускіх песень Надзеі Калач

Афіша

  • 08.12 11:00Інтэрактыўная экскурсія «Якога колеру зіма» для дзяцей 6–12 гадоў
  • 08.12 18:00Выстава эксперыментальнага тэкстылю «TEX-EXPERIENCE»
  • 08.12 19:00«Хатні SESSION» у BeerStation
  • 08.12 19:00У Варшаве пачынаецца набор у «Школу калядоўшчыкаў»
  • 09.12 19:00Новае кіно Беларусі ў Вільні: глядзім і абмяркоўваем
  • 10.12 12:30Абвяшчэнне пераможцаў творчага конкурсу «Вольнае слова»
  • 10.12 18:00Літаратурна-інтэрактыўная дзея «Вогненны Чарот»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Фотафакт: галоўную навагоднюю ёлку краіны ўпрыгожылі белымі і чырвонымі шарамі
    • «Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
    • Як іерэй-гісторык адвяргае спадчыну вялікіх князёў літоўскіх
    • Учора ў Пружанах затрымалі былога дырэктара «Пружанскага палацыка»
    • Заснавальніца Цэнтра Беларуcкай Салідарнасці ў Варшаве Аліна Коўшык: «Важна, каб усё было, жыло, каб беларускае жыццё віравала!»

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM