• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.07.2015 | Adnak!

Віктар Марціновіч: “Размова пра мецэнацтва мусіць быць спыненая”

Шосты фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі ,.!adnak, арганізаваны кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталамmarketing.by, запомніўся ўдзельнікам не толькі цырымоніяй узнагародаў: традыцыйная адукацыйная праграма сёлета выявілася надзвычай разнастайнай. “Будзьма” працягвае расказваць вам пра найбольш цікавыя моманты праграмы.

Віктар Марціновіч пра культуру разважаць любіць, а галоўнае ўмее. І не дзіўна, з улікам таго, што ўсе чатыры раманы спадара Віктара сталіся культурніцкай падзеяй, а апошні з іх – “Мова” – перажывае ўжо якое па ліку перавыданне, што для беларускай літаратуры – значны паказчык.

Культура і літаратура – гэта, канечне, добра, аднак чаму пісьменнік, хай і папулярны, чытае лекцыю на адукацыйнай праграме  рэкламнага фестывалю? Адказ просты: тэма лекцыі – “Культура і бізнес”, паняткі, якія даўно ідуць поруч па ўсім свеце, а ў беларускім кантэксце побач выглядаюць эклектычна.

“У Мінску цяпер занятыя ўсе перспектыўныя бізнес-нішы, апроч адной, – кажа спадар Віктар. – Ёсць адна белая пляма, культура. Наша задача – змяніць да яе стаўленне, каб супрацоўніцтва культуры і бізнесу перастала быць мецэнацтвам, бо культура цалкам супастаўляльная з прыбытковымі галінамі бізнесу”.

На думку спадара Віктара, для сённяшніх бізнесоўцаў “шклянкі бізнесовых цэнтраў” выглядаюць больш перспектыўнымі ў параўнанні з, напрыклад, кінавытворчасцю.

“Глядзіце, у суседняй Літве Міністэрства культуры падтрымлівае фільм пра прыгоды брытанцаў, такіх сабе гопнікаў, у Літве. І прыбыткі ад гэтага фільма перакрылі затраты, і рэклама фільма была па ўсёй краіне, нават на грамадскім транспарце. А тое Літва, дзе жыве два мільёны чалавек. Дзе нават кнігі Акуніна выходзяць у перакладзе на літоўскую, зазірніце ў любую віленскую кнігарню – які там выбар”.

На думку спадара Марціновіча, культурніцкі рынак ёсць, але на ім пакуль што няма гульцоў. Літаратура за мяжой – бізнес, тэатр – бізнес. Хто ў Беларусі  цяпер укладзе грошы ў тэатр?

І ўвогуле, ці гатовы бізнес працаваць, “раскручваць” беларускую культуру, з улікам таго, што за першы час гэта прыбытку не прынясе? Ужо прасцей у мільён першы раз прывезці ў краіну Задорнава, чым знайсці мясцовы талент і падняць яго.

“Гэтай працай – наладжваннем кантактаў паміж культурай і бізнесам – мусяць займацца спецыяльныя людзі, нам неабходныя культуртрэгеры як ніколі. Універсітэт культуры, напрыклад, пазіцыянуе сферу культуры як асветніцкую дзейнасць, а не як індустрыю. Сітуацыя за апошнія дзесяць гадоў вельмі змянілася, 3-4 гады таму ініцыятыва па падтрымцы культуры перастала давіцца “зверху”. Знікла негалоснае правіла “займаешся культурай – значыць маеш лішнія грошы”. Да таго ж культурніцкі бізнес не так залежыць ад крызісаў, калі быў такі час, што праўда, расійскі кніжны рынак, гэта не залежала ад вонкавага крызісу. Цяпер жа, калі часы для бізнесу не самыя простыя, кніжны рынак пачуваецца добра”.

Тэзісы, прапанаваныя спадаром Марціновічам, выклікалі дыскусію ў зале, адразу прагучаў класічны контраргумент пра тое, што “могуць жа і пасадзіць”.

“Калі ўвесь час думаць пра тое, што могуць пасадзіць, то трэба хіба што эміграваць, – мяркуе пісьменнік. – Не бачу, каб сфера культуры была больш небяспечнай за, напрыклад, будаўніцтва, але будаўніцтвам у нас займаюцца шмат”.

Прыгадалі і новы праект Андрэя Курэйчыка “ГараШ”, на які збіралі талакой, аднак поўнай сумы сабраць так і не атрымалася. Ці гатовая публіка плаціць за культуру?

“Для мяне гэта вельмі дзіўна, што творца ўзроўню Курэйчыка не здолеў сабраць грошы, гэта невытлумачальна, – кажа спадар Віктар. – Дарэчы, чым яшчэ ўнікальная беларуская сітуацыя: мы абароненыя ад пірацтва. Вы не знойдзеце пірацкіх копій нашых кніг у інтэрнэце, і гэта ізноў жа плюс для бізнесу”.

А як жа быць з крытыкай, пытаюцца з залы. Можа, праблема ў тым, што ёсць літаратура, а крытыкі зусім мала?

“Інстытут крытыкі трэба ствараць, – пагаджаецца спадар Віктар. – Калі выходзіць вартая кніжка, пра яе ўсё адно напішуць усе. Але тут нам не хапае працы не столькі крытыка, колькі піяршчыка”.

А контрнацыянальная культура, калі можна так сказаць? Вось якраз яна часам абмяркоўваецца больш актыўна, чым вартая нацыянальная, што рабіць тут. Відавочна, супрацьпастаўляць якасныя прыклады культуры нацыянальнай, мяркуе спадар Віктар.

“Размова пра мецэнацтва мусіць быць спыненая, – кажа спадар Марціновіч. – Некаторыя лічаць, што я разважаю пра культуру і бізнес занадта аптымістычна, але, калі не баяцца рызыкі, мець упэўненасць, то ўсё атрымаецца”.

Мікалай Левертаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 27.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 27.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 27.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 27.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 27.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип