• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
13.03.2018 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Выстава мёду вачыма мастацтвазнаўцы*

Сталіца Беларусі, горад-герой Мінск, мае не так ужо і шмат пазнавальных падзей у галіне галерэйнай справы. Адной з такіх з’яў-брэндаў, якія штогод збіраюць натоўп з цікаўных да мастацтва, з’яўляецца выстава “Мір Мёду”. Калі прамовіць “Мір мёду” ў перапоўненым аўтобусе, што едзе з вуліцы Ангарскай на вуліцу Таёжную ў 6.15 раніцы, у салоне адчуецца прыемны рух. Твары працоўных падсветляцца шчасцем. Некаторыя заўсміхаюцца, прыпамінаючы кампрэс з пяргі, праполіса і водкі, якім у пазамінулым годзе амаль вылечылі рэўматызм. Зусім іншую рэакцыю мы пабачым, калі ў тым жа аўтобусе ў 6.15 раніцы вымавім словы “Хаім Суцін”, “трансгуманізм Гігера” ці “постмадэрніцскае прачытанне Джэфа Кунса”. 

Маючы глядацкую звышпазнавальнасць, месцячыся ў самай прэстыжнай выставачнай зале Беларусі — Палацы Мастацтваў, — візуальная падзея “Мір Мёду” штогод пралятае міма пільнай куратарскай увагі. Сур’ёзныя крытыкі, мастацтвазнаўцы, фундатары і дабрадзеі, гэтаксама як укладальнікі прыватных арт-калекцыяў, не заўважаюць выставы. То, узброіўшыся томікам Лотмана і раздрукоўкай артыкулаў Вальтэра Беньяміна, мы вырушылі на “Мір Мёду”, каб спасцігнуць яе патаемную прыгажосць.

Прыпынак ля Палаца мастацтваў сустракае сіцібоксам з рэкламай продажу футраў, які сёлета ананімная мастацкая група, адказная за “Мір мёду”, вырашыла (хіба што для большай сацыяльнай іроніі?) улучыць у свой мядовы карнавал. Прыгожая дзяўчына на рэкламным плакаце выглядае як ахвяра аб’ектывацыі, і ў гэтым хіба што палягае першая арт-правакацыя: дзе яшчэ ў звышкарэктнай Еўропе знойдзеш такое наўпроставае выказванне? Пра феміннасць, прыгажосць і яе ўзаемасувязь з поўсцю забітых жывёл?

Пакуль хіжыя духам рубяцца ў сваіх фэйсбучыках на тэму таго, ганьба ці не кліп Шнурава і Галыгіна, сапраўдныя эстэты ідуць казытаць сабе нервы на вул. Казлова, 3. Вось дзе сапраўдны арт і сапраўдны глядацкі трафік.

Злева ад уваходу нас сустрэла экспазіцыя, стылізаваная пад міні-краму абутку. Тут можна “набыць” чаравікі і паўчаравікі, боты і паўботы ўсіх адценняў чорнага і шэрага. Першапачаткова такі прасторавы выгін нас засмуціў: навошта дэбютаваць абуткам, калі падзея звязаная з мёдам? І толькі пагартаўшы Лотмана, мы зразумелі падтэкст: любы твор сучаснага мастацтва раскрывае свае патаемныя сэнсы толькі пры інтэрпрэтацыі, якая як той абутак, што змяняе адчуванне дарогі.

Насупраць абутку — стэнд, на якім гандлявалі “карцінамі”. “Карціны” — красівыя, такія не сорамна павесіць і ў актавай зале камвольнага камбіната. У  вочы кінуліся старанна вымаляваныя “Тры багатыры”, харашы былі таксама два белыя кані, ззаду якіх цурчэў вадаспад. Тут была выява мядзведзя, якога кусаў за нагу сабака, прычым зразумела рабілася, што сабаку хутка зробіцца не вельмі добранька. Таксама не пашкадавалі тут мора і паруснікаў. Я магу памыліцца, але эксплікацыяй дадзенага прыпынку ў экспазіцыі была насмешка над традыцыйным, старым, “не мядовым” віжуалам. Куратары паказвалі, якім нягеглым ёсць рэпрэзентатыўнае мастацтва, як яно тужыцца перадаць свае адвечныя сюжэцікі кшталту пакусанага за нагу мядзведзіка ці тых жа багатыроў. Зрабі некалькі крокаў, уздыміся па лесвіцы, і ты апынешся ў свеце маўклівага і такога моцнага мёду. Мёд нашмат красамоўнейшы за жывапіс у багатых рамах.

І мы падняліся, і замерлі  ў самым цэнтры гэтага свяцілішча. Спачатку нас сустрэлі шубы. Вырабленыя з натуральнага футра. Пахучыя. Цяжкія. Цёплыя. Іх было вельмі шмат: з дапамогай гэтай экспазіцыі можна зрабіць шчаслівымі супрацоўніц якой-небудзь цэлай галіны прамысловасці. Шубы адрозніваліся не толькі па цеплыні, даўжыні і малюнку, але і ступенню сваёй гарэзлівасці. Самая разбэшчаная з іх, крэмавая, з легкадумным паяском, была пастаўленая асобна, ля ўваходу. Супадзенне? Не думаю. Зноўку куратарскі жарт на тэму жаночай аб’ектывацыі і яе выкарыстання ў камерцыі.

У шубах мяне больш за ўсё збянтэжыла маўклівасць. Яны быццам ведалі болей, чым казалі іх цэннікі і налепкі зніжак. Кожная з іх была матылём, які памятаў варушэнне вусеня. Каго ты кранаеш, калі гладзіш гэты чорны рукаў? Кім ты была, фарбаваная пад собаля поўсць? Коцікам? Авечкай? Зайчыкам? Вальтэр Беньямін шамацеў старонкамі і падказваў, што гэтая выстава футра — кшталту таго раздзела ў раённым краязнаўчым музеі, дзе выстаўленыя чучалы насельнікаў лесу.

Задуменны, я пайшоў прэч і апынуўся сярод паклоннікаў мёду. Я частаваў, гандляваўся, я чуў гэты знакаміты заклён: “Другі слоік бясплатна”. Сярод верасковага, лугавога, травянога, канюшынага, грачанага мёду, сярод памору, пяргі, трутневага малачка, пылу, агнёўкі і сотаў я раптам зразумеў галоўнае. Зараз я гэта сфармулюю.

 

Чаму выставай “Мір мёду” трэба замяніць усе іншыя арт-падзеі ва ўсіх мастацкіх музеях Беларусі?

 Па-першае, мёд — мастацтва зразумелае для нашых людзей. Тут ты сапраўды бачыш усе слаі насельніцтва, і кожны з гэтых слаёў шчаслівы, бо разумее сэнс. Ніхто не спыніцца побач з ружай, выразанай з воску, і не скажа: “Ха, ды маё дзіця можа так!”. Бо дзіця так не зробіць.

Па-другое, мёд — мастацтва добрае. Шмат якія мядовыя вырабы лечаць, ідуць на карысць арганізму. Хіба ідзе на карысць арганізму сучасная фотавыстава пра тое, як цяжка жывецца ў Беларусі ці ва Усходняй Еўропе?

Па-трэцяе, мёд прадугледжвае наўпроставую форму інтэрвенцыі ў свет мастацкага твора. Мёд трэба есці. Закладаць у сябе, праглынаць. Ласавацца ім. Калі б Маркам Шагалам можна было ласавацца, неахвочых да Шагала было б значна меней.

Па-чацвёртае, мёд прадаецца па нашмат больш даступных цэнах. Калі супаставіць сярэдні цэннік на бляшаначку лугавога мядку з роўнай па вазе карцінай з “Восеньскага салона”, дык цэны могуць адрознівацца не проста ў 10, але і ў 100, і ў 1000 разоў. А мастацкая вартасць будзе шмат для якіх твораў “Восеньскага салона” прыкладна такой жа. Дык навошта пераплачваць?

Па-пятае, мёд заўсёды мае прыемны цёплы колер. Слоікамі з мёдам можна ўпрыгожваць спальні і гасцёўні, не баючыся што фарбавыя дысанансы будуць бянтэжыць нервы.

Мастацкі твар беларускай сталіцы — гэта твар выставы “Мір Мёду”. Давайце ж будзем ганарыцца тым, да чаго дайшлі!

 

Віктар Марціновч, budzma.by

 

 

*   Заўвага рэдактара: пададзены вышэй тэкст можна ўспрымаць як форму здзіўлення інтэлігентных людзей Мінска факту, што ў XXI стагоддзі ў прасторы, якая мусіць экспанаваць творы мастацтва, плошча аддаецца пад такія дзівосныя экспазіцыі, як “Мір Мёду”. Здаецца, “гарадскім актывістам” у сукупнасці з краўдфандынгавымі пляцоўкамі тут ёсць чым заняцца.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип