• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • PartyZonа
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.10.2016 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: Як я штурхаў аўтобус да беларускай мяжы

Гэта здарылася 3 кастрычніка, у 13:50, з аўтобусам айчынай маркі «МАЗ» з нумарам АІ 9823-7. Я прайшоў мытны і пашпартны дагляд на беларускім баку, выйшаў з будынку і заўважыў талаку, што стаяла на вуліцы і чакала на транспарт. Звычайна па сканчэнні дагляду аўтобус ужо выкочваецца за шлагбаўм, застаецца толькі ў яго сесці.

Але тут была гогалеўская маўклівая сцэна: натоўп людзей з аднаго боку, нерухомы бус – з другога. І мытнікі з памежнікамі, якія ў роспачы глядзяць то на аўтобус, то на людзей, і не разумеюць, чаму адны не ідуць у другі. Нарэшце ўпалі каменныя словы: «Не заводзіцца».

У XXI стагоддзі. Аўтобус міжнародных ліній, які з’яўляецца тварам Беларусі для замежнікаў. Які злучае дзве краіны. Аўтобус, ад хуткасці і трываласці якога залежыць тое, ці паспеюць пасажыры на авіястыкоўкі ды іншыя транзітныя злучэнні ў Вільні. Проста на мяжы! Пад шлагбаўмам! Не заводзіцца!

Кіроўца задуменна хадзіў вакол свайго механічнага транспартнага сродку. «Трэба піхаць, інакш не завядзешся», – насядаў на яго ззаду шафёр з буса, які стаяў наступным у чарзе. Яго можна было зразумець: пакуль не зрушыць наш аўтобус, не дагледзяць і ягоны.

Памежнікі і мытнікі пачалі звяртаць падкрэсленую ўвагу на нерухомы кусок жалеза на прасторы, адзначанай спецыяльным статусам і адназначна не прызначанай для адстою паламаных гаргараў. Паветра награвалася. Дзяўчына побач спрабавала растлумачыць велічнаму сівавалосаму замежніку, з выгляду французскаму прафесару, што значыць выраз «nie zavodzicca». Той усё ніяк не хацеў гэтага зразумець.

«Уздыміце шлагбаўм, я яго ўсё ж такі штурхану», – нарэшце звярнуўся кіроўца да памежнікаў. Я неяк адразу зразумеў, што новы пінжак надзеў сёння абсалютна дарма. Бо як ён адзін штурхане?

Карацей, уся мужчынская частка пасажыраў – а набралася нас 7 чалавек – стала спераду борта АІ 9823-7 і па камандзе пачала піхаць яго назад. Прасунуўшыся на якіх два метры, борт паспрабаваў завесціся, але не здолеў. «Больш хуткасці набяры», – скамандаваў кіроўца буса.

Тут я хацеў бы зазначыць, што не маю аніякіх прэтэнзій да чалавека, які кіраваў бортам АІ 9823-7. Ён абсалютна годна выходзіў з вельмі паганай сітуацыі, калі на міжнародным маршруце яго паставілі за стырно ламачча, не здольнага без паломкі прайсці 180 км.

Больш за тое, у мяне няма і прэтэнзій да «Мінсктранса», бо не гэтая ўстанова – ці не яна адна – вызначае, на якія мэты горад і краіна мусяць пускаць грошы ў першую чаргу.

Я і пра здарэнне гэтае пішу менавіта для таго, каб для дзядзечак у Мінгарвыканкаме і Мінтрансе нарэшце дайшло, што міжнародныя маршруты мусяць у найкарацейшыя тэрміны быць забяспечаныя сучасным і трывалым транспартам. Змянілі лагатып у «Белавіі»? Ну, віншую вас! А тым часам на мяжы пасажыры мусяць рукамі піхаць стылыя «МАЗы»!

Карацей, з другога штуршка «МАЗ» завёўся. Пасля, калі мы ўжо выязджалі з адстойніка, бус заглух яшчэ раз – кіроўца стаў прытарможваць, каб упісацца ў вузкі праезд, упалі абароты, і рухавік стаў. Але тут удалося падхапіць і завесціся на руху, без паўторнай піханіны – за што пілоту борта АІ 9823-7 асобны дзякуй. Як мы праходзілі літоўцаў, казаць не буду, бо на кожным чырвоным святлафоры ўся грамада ўслухоўвалася ў гукі з рухавіка і лічыла абароты.

Толькі б не стаць! Услухоўваўся і я. Не таму, што баяўся запэцкаць пінжак, а таму, што ну, ведаеце – будзеце смяяцца – за дзяржаву крыўдна.

Адна справа – зняславіцца на сваім баку, пад сваімі камерамі відэаназірання, іншая – зганьбавацца перад замежнікамі, стаць зоркамі літоўскага YouTube. Бо нашто нам спартовыя перамогі, калі пра краіну будуць судзіць па відовішчы беларусаў, якія піхаюць беларускі аўтобус праз літоўскую мяжу? Але Бог злітаваўся, і на еўрапейскай зямлі мы ўжо не глухлі. Дабраліся да Вільні без прыгод. Але вы ж ведаеце, борт АІ 9823-7 нікуды не падзеўся.

У чалавека, які рэгулярна ездзіць у Вільню, ёсць тры опцыі.

Самалёт Мінск – Вільня, які вылятае ў 8.25 і прыбывае ў 9.00. Усяго 35 хвілін, але для таго, каб трапіць на борт, трэба даперціся да аэрапорта, прычым зрабіць гэта за дзве гадзіны, прайсці мытню, авіябяспеку і г. д. Карацей, па часе атрымліваецца амаль тая ж трасца, але больш дзерганіны.

Цягнік. Ідзе дзве гадзіны, камфортна, сучасна, хутка. Але па прыбыцці ты ўтыкаешся ў вялікую чаргу да літоўскага пашпартнага кантролю. Калі людзей шмат, здараецца беганіна і штурхатня.

Таму аўтобус – гэта вырак. Без аўтобуса – нікуды. У тым ліку без борта АІ 9823-7.

Яшчэ адна асаблівасць: калі я чакаў пасадкі на вакзале 3 кастрычніка, на перон раптоўна ўкаціўся раскошны зялёны Neoplan з вайфаем і шырокімі крэсламі. «Ого! – падумаў я, няўжо «Мінсктранс» нарэшце ачомаўся!» Але той Neoplan ехаў у… Адэсу. І належаў невялічкай кампаніі Like Bus.

Ва Украіне вайна, а аўтобусы чамусьці глухнуць у нас – такі вось парадокс.

Тут можна было б скончыць пажаданнем хутчэйшай прыватызацыі, але я не з’яўляюся наймітам кампрадорскага капіталу і вельмі добра ведаю, чым тая хуткая татальная прыватызацыя скончыцца для Беларусі.

Вось што: Беларусь – адзіная вядомая мне краіна свету (а вандрую я шмат),  дзе, каб набыць квіток на аўтобус, які ідзе за мяжу, трэба прад’явіць пашпарт. Гэта робіцца для таго, каб адсочваць усялякіх падазроных элементаў, усялякіх наймітаў і змагароў, каб на мяжы падрыхтаваць ім пільны дагляд, каб мець запас часу для гэтага. І вось я ўяўляю, колькі грошай і аплачанай дзяржавай увагі спецыяльных людзей ідзе на пільны прагляд пашпартных дадзеных пасажыраў, суаднясенне іх са спецыяльнымі спісамі і г. д.

Пры тым, заўважым, аўтобусы на мяжы ўстаюць не праз шкодніцтва наймітаў, а праз тое, што гэтая сістэма, збудаваная акурат на праверцы пашпартоў, спарахнела настолькі, што хутка пераўтворыцца ў труху. Дык можа трэба неяк ачомацца, таварышы? Адмяніць праверку пашпартоў і на грошы, вызваленыя ад забяспечання паранаідальнай праверкі, набыць краіне аўтобус на Вільню?

 

Віктар Марціновіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі

Пад такім загалоўкам сёлета выйшаў набор паштовак, які ажыццявіў мемарыяльны музей-сядзіба імя Тадэвуша Касцюшкі ў Марачоўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?

Кажуць, у нашых далёкіх продкаў усе жанры мастацтва былі з'яднаныя. Сапраўды, нашто для рытуалу дзеля ўдалага палявання...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Радзівілы ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт

Кандыдат гістарычных навук, эксперт у краінах Азіі Яўген Красулін адказвае на пытанне, чаму менавіта ірацкія курды...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    «Тадэвуш Касцюшка як мастак». Выдадзены набор паштовак з яго малюнкамі
    Мастацтва
    Цені Брэйгеля, бярозы Рушчыца... Якімі карцінамі натхняліся беларускія паэты?
    Гісторыя
    8 канцлераў, 7 гетманаў, 15 кашталянаў, 19 маршалкаў ВКЛ. Чым знакаміты род Радзівілаў?
    Грамадства
    «Я б параіў беларусам глядзець на мігрантаў, як на саміх сябе», — эксперт
    Гісторыя
    Гісторыя з полацкім Верхнім замкам — усё адно як, калі б Красную плошчу ператварылі ў дробнааптовы рынак
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка: Наступныя 10 гадоў мы будзем прапрацоўваць траўмы 2020
    Замежжа Кіно
    Ужо сёння ў Варшаве пачынецца кінафестываль Bulbamovie
    Гісторыя
    Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    Кіно
    Фільм тыдня: «Мінулай ноччу ў Соха»
    Культура
    Сяргей Будкін: «Істотнай ролі Мінкульту ў Новай Беларусі я не бачу»
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!»: што паглядзець у Баранавіцкім раёне. Частка другая
    Грамадскі сектар
    Беларуская Рада культуры абвяшчае набор удзельнікаў на індывідуальныя арт-рэзідэнцыі
    Культура
    Замест музея Коласа магла быць прыватная сядзіба
    Адукацыя
    “Пры супадзенні дзвюх сесій я худзела на пяць кілаграмаў”. Паралельная адукацыя ў Беларусі вачыма выпускніцы
    Аляксандр Пашкевіч: Польшча змагла, бо паказала ўнутраную сілу, з якой дагэтуль лічыцца ўвесь свет

Афіша

  • 17.11 17:00Лекцыя «Этрурыя мастацкая ці Гісторыя жывапісу Тасканы»
  • 17.11 20:00Цыкл онлайн zoom-лекцыяў гісторыка Паўла Каралёва «З гісторыі хрысціянства на беларускіх землях»
  • 23.11 10:00Навукова-практычная канферэнцыя да 130-годдзя Максіма Багдановіча

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як знікаюць вёскі Гомельшчыны: у месяц улады зносяць і закопваюць амаль 100 дамоў
    • Сімвал для народа і злачынца для ўлады. Беларуская жанчына, якая ўпісала сваё імя ў гісторыю
    • Як у Чэхіі «разбеларусілі» Скарыну і зняважылі беларусаў
    • За беларускага студэнта заступіліся 15 акадэмікаў Расійскай акадэміі навук
    • Мацярдушка, брызгліна, дзяркач: выйшаў з друку «Каляндар па-беларуску» з малюнкамі і словамі на кожны дзень

Ахова спадчыны

© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM