• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.12.2017 | "Культурызм" з Віктарам Марціновічам

Віктар Марціновіч: З Новым Вовам!

Пакуль мы ў Беларусі абмяркоўвалі сапраўды важныя рэчы, напрыклад, фотаздымак Ганны Бонд са свіной галавой, у суседняй Расіі адбылася адна непрыкметная драбяза. Уладзімір Пуцін пацвердзіў свой удзел у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Зняўшы хай сабе і кволую, але інтрыгу наконт таго, будзе ён вылучацца сам альбо паставіць па прыколе пакіраваць імперыяй каго са знаёмых. Вылучэнне Пуціна абсалютна роўнае ягонай перамозе: Сабчак з Навальным гарантуюць, што кампанія будзе не сумнай, але не першая, ні другі прэзідэнтам не стануць, як бы ні лютавала хіпстота на вулічных мітынгах за металадэтэктарамі.

І вось у гэтым, чацвёртым ужо для Пуціна, вылучэнні шмат было цікавостак, па якіх можна ўскосна зразумець, што за кадэнцыя наперадзе ў нашай магутнай суседкі. Само зацягнутае чаканне — пойдзе, не пойдзе — дало шмат трафіку юцьюбным канспіролагам, якія запэўнівалі, што Уладзімір Уладзіміравіч імкнецца заблытаць “сусветную закулісу” (вось ёсць словы, якім нават не хочацца шукаць адпаведнік у беларускай мове). Маўляў, ён цягне, каб перашкодзіць Беламу дому выбудаваць стратэгію супрацьдзеяння пуцінскай перамозе, і цягнуць ён будзе ну зусім да апошняй мяжы, пасля якой ужо юрыдычна немагчыма высунуцца.

putin

Іншыя казалі: Пуцін палюе на добрую нагоду. Пуцін пільнуе навіны пра падрастанне цэнаў на нафту, добрых вестак з Сірыі, нейкай іншай буйной перамогі, на фоне якой можна было б з выгодай пайсці ў прэзідэнты. І нагода сапраўды здарылася: увесь мінулы тыдзень свет абмяркоўваў допінгавы скандал, скасаванне медалёў і гучнае адлучэнне Расіі ад Алімпіяды. І вось менавіта на гэтым фоне прагучала рашэнне вылучыцца. Расійская ліберальная прэса смешна напісала, што такім чынам Пуцін паспрабаваў “падсаладзіць горыч” ад рашэння МАК. Калегі не задаліся пытаннем: што для Пуціна важнейшае? Нейкая там Алімпіяда з медалямі ці асабісты палітычны лёс? І калі ўсе разумеюць, што не прэзідэнт для Алімпіяды, а Алімпіяда для прэзідэнта, тады ўсё наадварот. Пуцін не імкнуўся “падсаладзіць горыч”. Ён скарыстаў горыч, каб кансалідаваць электарат і здабыць праз тое слодыч для сябе. Выкаваўся гэткі Пуцін крыўды.

Рашэнне МАК было агучанае 4 снежня, вылучэнне адбылося 6-га. Збянтэжанай Расіі паказалі: калі яе бэсцяць, побач ёсць той, хто не спусціць зласліўцам. Чацвёрты Пуцін-прэзідэнт заяўлены Пуціным-мсціўцам. Гэтаксама як першага Пуціна абіралі дзеля таго, каб спыніць тэрарызм і неспакой у Чачні (войны ў Чачні сапраўды скончыліся, але, на жаль, пасля былі яшчэ Грузія і Украіна, прычым за першае адказны Мядзведзеў), гэтаксама як другі Пуцін “наводзіў парадак” і адбудоўваў вертыкаль, чацвёрты зоймецца ворагамі. Гэты Пуцін мяне непакоіць больш за ўсё, бо ягоны гнеў з самага пачатку, ад вылучэння, скіраваны вонкі.

І добра было б, калі б на другім полюсе ад Пуціна сядзела ўраўнаважаная і велічная Хілары. Але супернікам і процівагай Уладзіміру Уладзіміравічу ў найбліжэйшыя гады будзе такая цікавая і рухлівая асоба, як Дональд Трамп. І дзякуй Богу, ягоная ўвага цяпер скіраваная на Паўночную Карэю! Бо калі раптам яны пачнуць дужацца — вось гэты Трамп, які адраджае “вялікую Амерыку”, і гэты чацвёрты Пуцін, які вылучаецца з хорам пакрыўджаных алімпійцаў на бэкстэйджы, — усяму глобусу зробіцца цёпленька.

Вы заўважылі, як было аздоблена вылучэнне? Роўна ў той жа дзень, 6 снежня, за некалькі гадзін да аб’явы, Пуцін удзельнічаў у форуме “Дабраволец Расіі”. І там, выглядае, ведаючы пра падрыхтаванае вылучэнне, урачыстай інтанацыяй, старанна падкрэсліваючы кожнае слова, вядучы запытаўся: “Вы! Будзеце! Прымаць! Удзел у выбарах 2018-га года?!”. Са сцэнарнага пункту гледжання адказаць тут можна было толькі “Так!” ці “Не, Дзіма пойдзе”. Аднак Пуцін завагаўся і абяцаў, што адказ будзе ў найбліжэйшы час (глядзі тут, на 7-й хвіліне). Вылучэнне як такое адбылося на 85-годдзі аўтазавода “ГАЗ”, дзе ў яго ўжо не проста пыталіся, а менавіта прасілі вылучыцца. Прагучала фармулёўка “зрабіце ж нам падарунак”. І Пуцін пагадзіўся. Пайшоў насустрач працоўным.

Гэта зусім не тое самае, што адбылося, калі ў 1999-м ён вылучыўся, атрымліваючы мантыю ганаровага сябра навуковага савета Пецярбургскага ўніверсітэта. Зусім іншае вылучэнне было і ў 2011-м, калі ў Лужніках сабраўся з’езд “Адзінай Расіі”. У першым выпадку Пуцін заяўляў сябе як вучоны, у другім — як наменклатуршчык. Тут жа ідзе размова пра “айца народаў”, “новага Сталіна”, “Дзеда Мароза”, якога клічуць усёй краінай. І ён яшчэ думае, прыходзіць на гэты ранішнік ці выйсці лепей на іншым, там, дзе “ГАЗ” — за вас”.

Стыль вылучэння вытлумачальны: Пуцін цяпер, канечне, вельмі папулярны (гл. вар’яцкі відос). Расія пасля распаду СССР яшчэ ніколі не мела настолькі трывала папулярных лідэраў. 83 адсоткі — з такой падтрымкай можна зрабіць шмат.

І нарабіць таксама.

Папулярнасць выбягае з таго, што Пуціну ўдалося за 17 гадоў вычасаць краіну на свой капыл, вырасціць уласнага нават не выбаршчыка, але — грамадзяніна. Кожны з нас так ці інакш адчуў гэта ў сваім сяброўскім коле: тое, як змяніліся нашы расійскія знаёмцы і родзічы за Пуціным. Як трансфармаваліся тэмы, якія ім цікавыя. Як іншымі сталі крыніцы гонару і злосці. Як лёгка іх стала пакрыўдзіць. Як складана размаўляць пра Украіну і нават пра Беларусь. І я не ведаю, куды падзенецца раз’юшанасць гэтых людзей на Захад, як сыдзе і ці сыдзе мірным шляхам варожасць да “піндосаў”. Вылучэнне Пуціна — гэта ўмацаванне кожнага з іх ва ўласных поглядах і карціне свету.

Чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін Пуціна можа хаваць у сабе шмат сюрпрызаў для нас, беларусаў. Да трэцяй кадэнцыі мы і дапусціць не маглі, што ля нашай мяжы паўстануць ДНР і ЛНР, Крым будзе адсечаны ад Украіны, а Мінск зробіцца пляцоўкай для мірных перамоваў, бакамі ў якіх выступяць некалі “братэрскія” “славянскія” краіны.

То, пакуль “калектыўны рускі” просіць Пуціна зрабіць яму падарунак вылучэннем — мне, ад імя “калектыўнага суседа”, хочацца папрасіць Пуціна болей нікога не “ратаваць” за межамі Расіі. Бо адзіны спосаб перамагчы злосць — ні на каго трывалы час не злавацца.

 

Віктар Марціновіч, budzma.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип