У Вільні 22 сакавіка адбудзецца ўрачыстае ўшанаванне 150 гадавіны, калі царскія акупанты пазбавілі жыцця нашага героя Кастуся Каліноўскага. У гэты дзень, 22 сакавіка 1864 года, ён адышоў у нябесную Беларусь, з вышыні якой і зараз аглядае нашу збалелую і знявечаную Бацькаўшчыну і моліцца за яе адраджэнне.
У гэты дзень з’яднаемся ў агульнай малітве і аддадзём належную пашану герою, які ахвяраваў сваё маладое жыццё „За нашу і Вашу свабоду“.
Пачатак мерапрыемстваў а 12.00каля шыльды памяці Кастуся Каліноўскага на вул. Св. Ігната (Šv. Ignoto) 11 (скрыжыванне вул. Св. Ігната і Даміканскай).
А 13.00 у касцёле Св. Духа (Дамініканская 8; Dominikonų g. 8) адбудзецца Св. Імша на беларускай мове за супакой душы Кастуся Каліноўскага (цэлебруе кс. Даніла Сваяк).
Пасля Св. Імшы з касцёла Св. Духа да Лукішскага пляцу пройдземся ўрачыстым шэсцем з бел-чырвона-белымі сцягамі. Там, на месцы пакарання Кастуся Каліноўскага смерцю будзе праведзены мітынг-ушанавання памяці героя.
А 17.00 у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбудзецца Requiem (канцэрт памяці Кастуся Каліноўскага).
Просім усіх у гэты дзень быць разам.