Павел быў затрыманы 22 снежня 2021 года. Прычынай сталі абвінавачванні за пост у фэйсбуку. За яго Вінаградава летам 2021 году ўжо асудзілі спачатку на 15, потым яшчэ на 30 дзён арышту, паведамляе @By_culture.
У допісе была крытыка ідэі выходзіць на пратэст 9 траўня, але суд угледзеў там заклік да несанкцыянаванай акцыі. За гэты ж допіс на яго завялі крымінальную справу аб паклёпе на Лукашэнку.
Была прызначаная экспэртыза, якая не знайшла складу злачынства. Аднак следчы прызначыў яшчэ адну экспэртызу — з перафармуляванымі пытаннямі і засакрэчаным прозвішчам эксперта.
Пасля яе з’явілася абвінавачванне паводле трох артыкулаў КK:
▪️арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
▪️арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці),
▪️ арт. 367 (паклёп у дачыненні прэзідэнта РБ).