Бягучы год «Пошта Літвы» (Lietuvos paštas) пачала, выпусціўшы дзве новыя паштовыя маркі з серыі «Сімвалы ВКЛ. Літоўскія ўладары». На адной з іх выяўлены вялікі князь літоўскі Вітаўт, на другой — вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ягайла. А «Белпошта» год пачала з марак з... дранікамі, піша svajksta.by.
На літоўскіх паштовых марках уладары старадаўняй Літвы выяўляюцца не ўпершыню. Летась у сакавіку былі выпушчаны таксама дзве маркі з выявамі князёў Гыдыміна і Міндоўга. Выявы ўсіх гэтых гістарычных асобаў стварыў мастак Артурас Слапшыс, бадай найвядомейшы ў Літве стваральнік гістарычных партрэтаў.
Як на гэтым фоне выглядае «Белпошта»? Год яны пачалі з выпуску блока з дзвюх марак: на адной — рукі, у якіх не абабраная бульба, цягнуцца да місак з дранікамі і смятанай, на другой — рукі з журавінамі цягнуцца да глечыка з морсам. Еж-пі і не думай!