Новы раман Віктара Марціновіча “Возера радасці” можна набыць цяпер і ў Маладэчне, у кнігарні “Спадчына М”, якая знаходзіцца па адрасе вул. Прытыцкага, 7.
У кнігарні можна набыць таксама новы зборнік “Толькі вершы” Уладзімера Некляева, які пабачыў свет у серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі СБП у выдавецтве “Кнігазбор”. Акрамя гэтага там жа можна прыдбаць і іншыя цікавыя навінкі ад выдавецтва, у тым ліку набор паштовак “Не маўчы па-беларуску!”.
Пра новыя пункты продажу кніг выдавецтва “Кнігазбор” у абласных цэнтрах будзе паведамлена дадаткова.