А ці ведаеце Вы, хто такі Вукола? Акцыя ад budzma-krama.by!

18.02.2020 Акцыя

У некаторых рэгіёнах Беларусі лічылася, што Вукола – першы абаронца ад перэваратняў-ваўкалакаў. Традыцыйна шанавалі Вуколу 19 лютага.

У гэты дзень Budzma-krama.by дорыць зніжку на цішотку "From Belarus with wolves". Толькі 19 лютага Вы маеце магчымасць набыць цішотку з выявай вядомага полацкага князя Ўсяслава-Чарадзея па кошце 19 рублёў замест 25.

Як піша этнограф Уладзімер Васілевіч: «Імя Вукола блізкае па вымаўленні да мітычнага панятку ваўкалака. Гэтая сугучнасць і нарадзіла павер’е, быццам Вукола ратуе чалавека ад ператварэння ў ваўка»

Да ваўкалакаў адносіны ў нашых продкаў былі дваістымі: залежыць ад таго, ці па сваёй волі чалавек стаў пярэваратнем. Калі гэта чарадзей, які наўмысна перакінуўся ў ваўка (існавала шмат спосабаў гэта зрабіць: перакуліцца праз асінавы пень, праз 1 ці неакалькі нажоў, уваткнутых у зямлю і інш.), то яго баяліся і намагаліся знішчыць. Калі ж гэта ахвяра чараў, то яму намагаліся дапамагчы хутчэй павяртаць чалавечае аблічча (кінуць на яго пояс, накрыць святочным абрусам і г. д.).


Лічыцца, што Усяслаў быў народжаны ад валхвавання (чараўніцтва), таму і меў незвычайныя чалавечыя здольнасці, а пры неабходнасці мог нават ператварацца ў ваўка. Сучаснікі ў гэта верылі, таму і празвалі Чарадзеем.

Полацкі князь-ваўкалак з сівой даўніны – яшчэ адно сведчанне нашай багатай слаўнымі падзеямі ды постацямі гісторыі.

Далучайся да клану Усяслава! 

Набыць цішотку "From Belarus with wolves"