• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.01.2022 | Замежжа Літаратура

Яраслаў Іванюк: Ідуць перамовы пра выданне беларускіх аўтараў у Польшчы

Напрыканцы мінулага года ў Польшчы выйшаў раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном». Па-беларуску. Кніга імгненна была распрададзеная.


59.jpg
Прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева ў Вільні

Выдавец, заснавальнік фондаkamunikat.org Яраслаў Іванюк распавёў пра поспех выдання, каго з беларускіх аўтараў і ў якім фармаце сёлета плануецца выдаць у Польшчы. А таксама, як на попыт на літаратуру паўплывалі грамадска-палітычныя падзеі ў Беларусі, піша «Новы Час» са спасылкай на Беларускую служба Польскага радыё.

— Такога праекту яшчэ не было, каб выдаць у Польшчы кнігу па-беларуску такога вядомага пісьменніка, як Уладзімір Някляеў, і распрадаць амаль увесь тыраж падчас прэзентацый у польскіх гарадах і ў Вільні. Мы вырашылі заняцца гэтым праектам, бо кніга вартая, каб дайсці да чытачоў. Але выдаць у Беларусі яе было немагчыма па палітычных прычынах. Тым не менш, нам важна было, каб кніга дайшла да беларускага чытача.

Ёсць меркаванне, што цяпер у Польшчы каля 200 тысяч беларусаў, якія з’ехалі са сваёй краіны па палітычных ці эканамічных прычынах, але па палітычных найбольш. І мы зрабілі прэзентацыі ў гарадах, дзе беларускай дыяспары цяпер найбольш. Сустрэліся з беларусамі ў Кракаве, Уроцлаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Познані, Варшаве, Бельску Падляскім, у Вільні.

Гэта важная кніга, варта было яе выдаць, і нашы спадзяванні апраўдаліся. Цяпер рыхтуем другі наклад.

На гэты поспех паўплываў той факт, што людзям, якія зʼехалі па палітычных прычынах, важна заставацца ў беларускім жыцці. У многіх гарадах, якія мы наведалі, сустрэчы прыйшлі з аншлагам. Людзі прыходзілі не толькі каб купіць кнігу, але каб і спытаць у Някляева, спадар Уладзімір Пракопавіч, што рабіць далей? І добра, каб пісьменнікі не былі вымушаныя шукаць адказы на гэтае пытанне, а маглі толькі займацца сваёй творчасцю, пісаць кнігі.

Яраслаў Іванюк распавёў, што яшчэ ў 2020 годзе да яго звярталіся беларускія пісьменнікі з прапановаю выдаць пэўныя творы. Тады сітуацыя выглядала інакш: былі пытанні, ці атрымаецца гэтыя кнігі прывезці ў Беларусь.

Цяпер жа рэальнасць такая, што чытачоў шмат у Польшчы і лагістыкай дастаўкі ў Беларусь надрукаванай кнігі не трэба будзе займацца. Таму цяпер ідуць перамовы, і новыя кнігі будуць выдадзеныя.

Сёлета фонд kamunikat.org плануе выдаць некалькі аўдыёкніг. Ужо ёсць дамоўленасць з пісьменнікам Алесем Аркушам, заканчваюцца працы па начытцы рамана Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро» — гэта цікавы дэтэктыў.

Таксама Яраслаў Іванюк распавёў, што аднойчы ў аўдыёфармаце выйдзе і раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном».

Дзіцячыя кнігі ў аўдыёфармаце выдаваць пакуль не плануецца, бо гэта асобная катэгорыя, якая вымагае дадатковых выдаткаў — гукаў, музыкі. Яраслаў Іванюк кажа, што выдавецтва засяродзіцца на папулярных сучасных творах для дарослых.

«Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі

Пра гэта ў фэйсбуку паведаміў Аляксандр Памідораў. «Вялікі сум... Пайшоў з жыцця сузаснавальнік групы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала новы віртуальны праект у рамках сумеснай ініцыятывы з Беларускім...

valiancina_shauchenka
Афіша Музыка

Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»

15-16 ліпеня ў другі раз ва ўрочышчы Барык ля Гарадка адбудзецца Фестываль Абуджаных «Tutaka». Мэта фестывалю — выказаць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»

Касцёл ў Будславе адкрыецца 3 чэрвеня пасля рэстаўрацыі макаўкі, піша «Народная Воля». Нагадаем: раніцай...

Апошнія навіны

    Музыка
    У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
    Гісторыя Літаратура
    Хто аўтар верша «Маці-Беларусі»? Літаратурна-гістарычнае расследаванне
    Афіша Музыка
    Наўпроставы нашчадак «Басовішча». На Падляшшы другі раз пройдзе Фестываль Абуджаных «Tutaka»
    Грамадства
    Ксёндз Дзмітрый Дубовік: «Работы па рэстаўрацыі макаўкі могуць зацягнуцца…»
    Грамадства
    Святлана Алексіевіч падпісала Зварот да чалавечнасці
    Грамадства
    Крытык Таццяна Мушынская больш не працуе ў часопісе «Мастацтва»
    Грамадства
    Дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых «знайшоўся» ў СІЗА ў Жодзіне
    Грамадства
    «Носьбітам каштоўнасцяў свабоды з’яўляецца нацыянальная самасвядомасць і гэта бачна ва Украіне і Беларусі»
    Літаратура
    Алексіевіч прадказала ўсё. Новая лекцыя Андрэя Хадановіча пра «Цынкавых хлопчыкаў»
    Грамадства Літаратура
    «Сабакі Еўропы» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Цяпер афіцыйна
    Грамадства
    Менская ўрбаністычная платформа праводзіць бясплатныя кансультацыi для дваровых супольнасцяў
    Грамадства Гісторыя
    Чапаеў. Вяртанне савецкага святога
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    «Гісторыя за 5 хвілін». Што такое перыядызацыя і як падзяліць гісторыю?
    Культура Грамадства
    «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    Музыка Беларусы свету
    Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак

Афіша

  • 25.05 — 24.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурная анлайн-сустрэча, прысвечаная Адаму Міцкевічу

  • 25.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 25.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 25.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 25.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 25.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 25.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 25.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Снягі, маразы, завеі вялікія...» Якім быў клімат у XV–XVIII стст. у Беларусі і ўсёй Еўропе
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Лявон Баршчэўскі пра выбары 1994 года: «Пазьняк быў абсалютным рэалістам»
    • Куды можна пайсці ў «Ноч музеяў»? Падборка ад Budzma.org
    • Ганна Севярынец: «Забараніць «1984» Оруэла — гэта ж кропля ў моры!»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM