Вечар памяці Артура Вольскага 25 верасня

23.09.2009 Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на вечар памяці
“Чалавек, якому баліць”, прымеркаваны да 85- й гадавіны з дня нараджэння паэта Артура Вольскага. Вечар адбудзецца 25 верасня а 17-й гадзіне.

Адзін з прадстаўнікоў таленавітага роду Вольскіх, аўтар сямі зборнікаў паэзіі, больш як 40 кніжак прозы, паэзіі, казак для дзяцей, некалькіх п’ес і кінасцэнарыяў, аўтар лібрэта першай беларускай аперэты для дзяцей, адзін з заснавальнікаў часопіса “Вясёлка”, аўтар падручніка беларускай мовы “Беларусачка”, Артур Вітальевіч Вольскі спалучыў у сваёй асобе талент паэта і драматурга, мастака і педагога.

Я нізка кланяюся вам,
мае сябры,
суседзі,
людзі,
за лусту хлеба —
напалам,
за ўсё, што ёсць,
за ўсё, што будзе.
Бо дотык дружняга лакця
у цяжкі час —
не на парадзе
мне быў зарукаю жыцця
заўжды, як у вайсковым радзе.

Сярод гасцей вечарыны — родныя, даследчыкі, сябры – заслужаная артыстка Ларыса Горцава, родны брат пісьменніка Гарольд Вітальевіч Вольскі, артысты Мікола Лявончык і Леанід Улашчанка, дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, даследчыца беларускай дзіцячай літаратуры Маргарыта Яфімава.

Траецкае прадмесце, вул М.Багдановіча, 15.

Тэгі: