З ласкавага запрашэння Аляксандра Аляксандравіча Прановіча Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 1 сакавіка з творчым візітам наведалі Мар’іну Горку, дзе правялі тры літаратурныя сустрэчы: у Мар’інагорскім сельскагаспадарчым каледжы, СШ № 2 і Абласным дзіцячым рэабілітацыйным медыцынскім цэнтры.
Нягледзячы на суровае зімовае надвор’е, на ўсіх трох сустрэчах панаваў вясновы сонечны настрой… Гэтаму паспрыялі прэзентацыі 13 нумара “Верасня” і конкурс на найлепшага чытальніка беларускага верша, які арганізавалі сталічныя госці.
Сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”