Даследаванне праводзіла Беларуская аналітычная майстэрня 15 — 26 сакавіка 2022 года. Аб’ём выбаркі склаў 1000 рэспандэнтаў. Апытанне праводзілася па тэлефоне. Прэзентацыя была арганізавана «Прэс-клубам Беларусь», піша REFORM.
Вынікі прадстаўлены да так званага ўзважвання і пасля (г. зн. з улікам сацыяльна-дэмаграфічных паказчыкаў). Вардамацкі назваў гэта медыясацыялагічным эксперыментам, каб паказаць «кухню».
Удзел у вайне
Прафесар Вардамацкі звярнуў увагу на істотныя адрозненні стаўлення беларусаў да прысутнасці расийскіх войскаў на нашай тэрыторыі, расийскай агрэсіі супраць Украіны і ўдзелу ў агрэсіі Узброеных Сіл Беларусі. Менш за палову беларусаў станоўча ставіцца да таго, што беларуская ўлада дазволіла расийскім войскам прысутнасць на тэрыторыі краіны. Пры гэтым 2/3 адмоўна паставіліся да выкарыстання тэрыторыі і вайсковай інфраструктуры Беларусі для нападу на Украіну. І ўжо пераважная большасць (85%) выступаюць супраць удзелу беларускага войска ў вайне з Украінай.
Даследчык вылучыў цікавы момант. Аказваецца, этнічныя беларусы (людзі, якія аднеслі сябе да этнічных беларусаў) менш схільныя падтрымліваць удзел беларускіх войскаў у агрэсіі супраць Украіны. Ён назваў гэта рэдкім выпадкам, калі параметр «нацыянальнасць» выяўляецца ў вывучэнні грамадскай думкі. У даследаваннях на іншыя тэмы па Беларусі нацыянальны фактар раней практычна не ўплываў на адказы рэспандэнтаў.
Пры гэтым чакана людзі з больш высокім узроўнем адукацыі былі настроеныя больш антываенна і выступалі катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў вайне.
Беларусы працягваюць заставацца прыхільнікамі нейтралітэту і выступаюць за пазаблокавы статус краіны. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца на працягу дзясяткаў гадоў, як і нежаданне ўступаць у склад Расіі, адзначыў прафесар.
Хто вінаваты ў вайне?
Адным з самых неадназначных вынікаў прадстаўленага даследавання стала ўяўленне беларусаў пра тое, хто вінаваты ў развязванні вайны ў Украіне. Менш за 25% рэспандэнтаў ўскладаюць віну на Расею. Гэта самы папулярны адказ. Аднак калі паглядзець на іншыя адказы, то выходзіць, што больш за 50% беларусаў бачаць вінаватымі краіны Захаду ці нават саму Украіну. І толькі 3,5% лічаць, што вінаватыя абодва бакі.
Прафесар мяркуе, што сваю ролю ва ўспрыманні гэтай вайны адыгрывае медыяканструкт, які паступае ў галаву беларусаў. Ва ўмовах поўнага дамінавання расійскай прапаганды і невымоўнай з ёй беларускай дзяржпрапагандай адказы рэспандэнтаў не здаюцца супярэчлівымі. Пры гэтым ён звяртае ўвагу, што віна ЗША інтэрпрэтуецца па-рознаму, у тым ліку і як недастатковая актыўнасць, якая дазволіла Расіі развязаць вайну.
Яшчэ адным паказальным вынікам Вардамацкі лічыць ўзровень незадаволенасці дзеянняў Расіі, які ў два разы вышэй за ўзровень віны. Гэтыя звесткі атрыманыя яшчэ да апублікавання фактаў масавых забойстваў, марадзёрства і згвалтаванняў у акупаваных раёнах Украіны, адкуль сышлі расійскія войскі (аб трагедыі ў Буче стала вядома ў пачатку красавіка).
Пры гэтым беларусы ў большасці сваёй (62,9%) не лічаць сябе ўдзельнікамі канфлікту і не гатовыя браць на сябе віну за агрэсію ў дачыненні да Украіны.
Больш таго, беларусы ў гэтым канфлікце хутчэй спачуваюць Украіне, як пацярпеламу баку. Альбо спачуваюць абодвум бакам. Толькі 20,6% спачуваюць толькі Расіі.
Прызнанне ДНР і ЛНР
Яшчэ адзін паказальны вынік — гэта прызнанне незалежнасці так званых ДНР і ЛНР. Больш за палову рэспандэнтаў станоўча паставілася да прызнання Расіяй гэтых сепаратысцкіх утварэнняў. Але пры гэтым толькі 39,1% адобрылі б такое прызнанне ўладамі Беларусі.
Парадокс медыясуб’ектыўнасці
Самі беларусы лічаць сябе добра інфармаванымі па сітуацыі ў Украіне. Андрэй Вардамацкі вельмі сумняваецца, што гэта так, аднак прапануе звярнуць увагу на атрыманыя вынікі.
Каб зразумець, адкуль менавіта беларусы даведваюцца аб сітуацыі ва Украіне і агрэсіі Расіі, даследчык прапанаваў азнаёміцца з крыніцамі, з якіх грамадзяне нашай краіны чэрпаюць інфармацыю аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў самой Беларусі ў апошні час. На першых месцах телеграм-каналы, Youtube і дзяржаўнае беларускае і расійскае тэлебачанне. Ён лічыць медыяўплыў тэлебачання недаацэненым. А ў сітуацыі асвятлення падзей ва Украіне яго ролю, магчыма, яшчэ больш вялікая.
Базавы геапалітычны выбар
Пачатак вайны Расіі і Украіны прывёў да крышталізацыі базавага геапалітычнага выбару, лічыць прафесар Вардамацкі. Усё менш застаецца нявызначаных людзей. І тут ён адзначае не толькі сам факт вайны, а той медыяўплыў, які аказваецца на рэспандэнта.
Эфект крышталізацыі прыкметны пры ацэнцы дадзеных, атрыманых у выніку ўзважвання з улікам сацыяльна-дэмаграфічных паказчыкаў. Колькасць прыхільнікаў саюза з Расіяй павялічылася амаль на 3% да 46% у параўнанні з канцом мінулага года. Пры гэтым і колькасць прыхільнікаў інтэграцыі ЕЗ таксама ўзрасла з 25,2% да 29,6%.
«Скрыжаванне-базавы тэрмін геапалітычнага выбару беларусаў», — мяркуе даследчык. Гэта значыць, што да гэтага часу беларусы канчатковага выбару не зрабілі.
У якасці выніку «на падумаць» Андрэй Вардамацкі прапанаваў ацаніць адчуванні беларусаў з нагоды ўласнага дабрабыту. Вынікі даследавання паказваюць, што людзі адчулі рэзкае пагаршэнне ўласнага становішча. За два гады працэнт тых, хто лічыць, што дабрабыт яго сям’і пагоршылася, узрасла з 38, 1% да 47%.