Выстава конкурсных прац адкрылася абвяшчэннем пераможцаў. Грашовыя прэміі ад МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» атрымалі дызайнеры Уладзімір Голубеў, Вадзім Качан, Юрый Тарэеў, а таксама два тандэмы: Зміцер Краўчанка, Яна Герасімовіч і Дар’я Мандзік, Яна Войцік. Абодвум творчым дуэтам, а таксама фатографу Сяргею Кажамякіну дастаўся і галоўны прыз – двухтыднёвая стажыроўка на польскіх дызайнерскіх фірмах.
Па выніках конурса МЫ2012 журы пастанавіла размеркаваць ўзнагароды наступным чынам:
Двутыднёвы стаж у Польшчы:
1. Małe Studio Edgara Bąka – Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка
2. Mamastudio – Дар’я Мандзік / Яна Войцік
3. Hunctwot – Сяргей Кажамякін
Тыднёвая паездка на Беларусь пад патранатам Беларускага саюза дызайнераў
1. Agnieszka Ziemiszewska
2. Małgorzata Frycz
Апроч гэтага, з прызавога фонду конкурса , заснаванага МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” (7 500 000 руб),
сябрамі журы былі прызначаны наступныя грашовыя ўзнагароды:
1. Яна Герасімовіч / Зьміцер Краўчанка – 1 250 000
2. Дар’я Мандзік / Яна Войцік – 1 250 000
3. Уладзімір Голубеў – 1 250 000
4. Вадзім Качан – 1 250 000
5. Юры Тарэеў – 2 500 000
Спецыяльнай намінацыяй “Фаварыты журы” былі ўганараваны
Андрэй Дурэйка (Беларусь – Нямеччына) і Лена Марчыньска (Польша)
Апроч таго падпісчыкі суполкі “Будзьма беларусамі!” Ўкантакце найлепшымі палічылі працы дуэта: Герасімовіч Яны і
Краўчанкі Змітра. Яны атрымаюць сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Фота: Воля Баркоўская