Вынікі конкурсу «Міс Інтэрнэт Віцебск-2010»

07.07.2010 У краіне

miss-internet-vitebsk-2010-03

У Віцебску 6 ліпеня ў выставачнай зале Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва напярэдадні чароўнай купальскай ночы ўзнагародзілі пераможцаў інтэрактыўнага гарадскога конкурсу «Міс Інтэрнэт Віцебск-2010», арганізатарам якога стала інтэрнэт-выданне «Народныя навіны Віцебску». У гэтым годзе традыцыйны купальскі вянок упрыгожыў галаву прыўкраснай Кацярыны Ардынскай.

Для пераможцы гэта быў першы вопыт удзелу ў конкурсах прыгажосці. Дзяўчына з ранніх гадоў займаецца ў мадэльнай школе і ўдзельнічае ў паказах. Кацярына вельмі любіць сваю працу і прызналася ў гэтым у сваім конкурсным эсэ-візітоўцы: «Цырульнае
мастацтва з’яўляецца неад’емнай часткай майго жыцця, што не можа мяне не радаваць. Сутнасць маёй прафесіі заключаецца ў стварэнні прыгажосці, яе удасканаленні і захаванні. Маё жыццё заўсёды было звязанае з прыгажосцю і гэты факт з’яўляецца галоўнай прычынай майго ўдзелу ў конкурсе».

miss-internet-vitebsk-2010-ordynskaj-02

Пераможца конкурсу Кацярына Ардынская

У якасці падарунка Кацярына Ардынская атрымала турыстычную пуцёўку ў Крым ад турфірмы «Спадчына» і кампактную лічбавую фотакамеру ад інтэрнэт-крамы «Кампутарны дом».

Тытул першай віцэ-міс заваявала 24-гадовая Аляксандра Шаблаўнёва, спецыяліст па маркетынгу і рэкламе СТАА “Белвест”. Другой віцэ-міс стала 19-гадовая Ірына Шупенік, будучы ўрач-лагапед. Гэтым абаяльным удзельніцам «Кампутарны дом» падарыў
сотавы тэлефон і мініятурны mp3-плэер адпаведна. Таксама ўсе дзяўчаты атрымалі эксклюзіўныя букеты з цукерак ад віцебскага майстра-дэкаратара Вольгі.

Папярэднія дзве цырымоніі ўзнагароджання праходзілі ў начных клубах Віцебска, а ў гэты раз пераможцаў ўшаноўвалі ў вядомым выставачнай зале — музеі “Віцебскі цэнтар сучаснага мастацтва», і прыгажунь павіншавала яго дырэктар Валянціна Кірылава — асоба, вельмі вядомая ў культурнай асяроддзі Віцебска, што таксама падвысіла статус конкурсу.
Галасаванне гэтага года адрознівалася найбольшай актыўнасцю чытачоў сайта: калі ў 2009 годзе прагаласавалі 1371 чалавек, то зараз ужо звыш 3200. Варта адзначыць, што палова тых, хто прагаласаваў прыйшлі на старонку конкурсу па спасылках з
сацыяльнай сеткі ВКонтакте.

Нагадаем, што пераможцай першага конкурсу «Міс Інтэрнэт Віцебск» у 2008 годзе стала тэлежурналістка Анастасія Шупенік. У другі раз, у 2009-м годзе, купальскім вянком пераможцы была каранаваная студэнтка ЕГУ Кацярына Сцяпанава.
Рэдакцыя “Народных навінаў Віцебска” дзякуе за інфармацыйную падтрымку Бізнес-партал горада Віцебска vitebsk.biz і Віцебскі сямейны партал ditenok.com.


На першым здымку – (злева направа) першая віцэ-міс Аляксандра Шаблаўнёва, Міс Інтэрнэт Віцебск-2010 Кацярына Ардынская, другая віцэ-міс Ірына Шупенік.

Тэгі: