Да 75-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, ураджэнца Мядзельшчыны Васіля Шаранговіча выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай.
У афармленні маркі і канверта выкарыстаны творы Васіля Шаранговіча: “Аўтапартрэт”, “Восеньскае поле”, “Навальніца прайшла”. Цырымонія афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.