
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” і кампанія LIQUI MOLY прапаноўвае Вашай увазе ўнікальную экспазіцыю пад назвай “Карціна алеем”.
“Наша выстава – гэта эксперымент, мэта якога – паглядзець, як сродкамі традыцыйных матэрыялаў могуць быць асэнсаваны творы, знаходзячыяся на перадавым баку сучаснага мастацтва. Фатаграфія, відэа, інсталяцыя, арт-аб’екты і жывапіс алеем. Ці адбудзецца паміж імі дыялог. Наколькі яны далёкія адін ад аднаго? Ці могуць яны ўзаемадзейнічаць друг з другам? Прапаноўваем Вам паразважаць над гэтымі пытаннямі разам з намі.
У нашым праэкце ўдзельнічаюць як вядомыя аўтары, так і маладыя мастакі. Сярод больш трыццаці ўдзельнікаў такія яскравыя асобы арт-поля як М. Гулін, А. Слабодчыкава, В. Брусінскі, Т. Сакалова, А. Лянкевіч, С. Кірушчанка, А. Некрашэвіч, З. Луцэвіч. Мы станем сведкамі не толькі цікавейшых прэм’ер, але магчыма, на нашых вачах адбудзецца нараджэнне новых зорак на мастацкай сцэне Беларусі.
У рамках праэкта адбудзецца шэраг майстар-класаў, прафесійных дыскусій і лекцый.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” далучаецца да ініцыятывы кампаніі LIQUI MOLY ў пошуку і падтрымцы маладых талентаў. Вынік гэтага ўнікальнага супрацоўніцва будзе цікавы як прадзвінутай моладзі, так і паважанай кансерватыўнай публіцы і, спадзяемся, стане адной з яскравейшых падзей сярод мастацкіх праэктаў восені.”
Выстава пройдзе з 28 жніўня да 19 верасня 2010 года ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск, пр. Незалежнасці, 37А