Выстаўка сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

p1010009__

“З цеплынёю − у восень”

выстаўка  сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва

ў межах  цыкла выставак “Каляровыя ніты горада”

Сучасны свет вельмі хутка развіваецца ў  галіне высокіх тэхналогій, што адбіваецца на побыце чалавека. На сённяшні дзень вельмі важна і каштоўна, каб прыгажосць, прывабнасць і цеплыня былі ў інтэр’еры, адзенні і хатніх рэчах. Асабліва, калі гэта створана клапатлівымі рукамі жанчыны, якая ў сваю творчасць закладае пяшчоту душы і любоў сэрца.

Ідэя  выстаўкі − асэнсаваць і падкрэсліць значнасць жанчыны-творцы, адлюстраваць шматграннасць яе жыцця, дзе сям’я, побыт і праца існуюць разам з духоўным, вобразным, ментальным. Створаныя жанчынай цудоўныя творы мастацтва адлюстроўваюць увасабленне яе ідэй і думак.

Гэты  год юбілейны для курсаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія існуюць у Мінску ўжо 20 гадоў. За гэты доўгі час вакол іх сабралася шмат таленавітых жанчын. Прыродныя таленты падмацаваныя добрым валоданнем тэхналагічных прыёмаў, творчы настрой і натхнёнасць сталі асновай стварэння цудоўных рэчаў, выкананых ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выстаўка яскрава дэманструе шмат відаў рамёстваў, якімі захапляюцца сучасныя майстры ў горадзе і мястэчках. Тут прадстаўлены рэчы ў наступных тэхніках: вышыўка ручная, вышыўка з дапамогай швейнай машынкі, карункі, вырабы з лазы і скуры, бісерныя вырабы, шпалернае ткацтва, роспіс па тканіне, вязанне, залотная вышыўка, тэкстыльныя лялькі, абрэзкавая мазаіка.

Серыя выставак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Каляровыя ніты горада” распачынаецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і працягвае занітоўваць горад Мінск.

Адкрыццё  выстаўкі адбудзецца

31 жніўня а 17-й гадзіне

па  адрасе: вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)

Выстаўка  будзе доўжыцца да 17 верасня

Тэлефон для даведак: 334-07-61