• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
26.04.2013 | Музыка

Як Naka задавальняла народ

Гурт Naka даў, быць можа, найлепшы свой канцэрт на прэзентацыі альбому «Довольна» ў клубе Re:Public.

Выступу Naka папярэднічаў дзіўны разагрэў. Пад рэдкія апладысменты на сцэну выйшаў правакатар Сяргей Пукст у вобразе шансон-спявака Георгія Дабро ды паведаміў, што ён шчаслівы выступіць упершыню ў гэтым горадзе. Вечар пачаўся з прысвячэння дамам — твору «Бальзаковский возраст» пад мінусоўку. Жарт ацанілі і артыста не засвісталі, наадварот, з кожнай новай песняй яго віталі яшчэ цяплей. Георгія Дабро і праўду можа чакаць поспех, калі ён перад сваімі канцэртамі возьмецца абтэлефаноўваць дырэктараў заводаў з прапановай выкупіць квіткі. Шызафрэнічны сэт Пукста скончыўся песняй «Америка», напісанай, паводле слоў выканаўцы, якраз з разлікам на тых, хто эміграваў. У гэтым сумбурным творы спявалася ў прыватнасці пра тое, як проста з’ехаць за акіян ды памяняць прозвішча «Дабро» на «Коэн». Маэстра на гэтым развітаўся і абяцаў вярнуцца. У прынцыпе, яго можна ставіць на разагрэў абсалютна на кожны канцэрт у Re:Public дзеля кантрасту з гуртамі, якія тут выступаюць.

На сцэне з’явіліся музыкі гурта Naka і пасля лютага ўступу пачалі знаёміць публіку з сваім новым альбомам «Довольна» — трэцім студыйным дыскам у гісторыі каманды. Пачалі з «Во чреве кита», песні, напісанай пад уражаннем ад рамана Оруэла «1984». У Насты Шпакоўскай наогул шмат песень, напісаных пад уплывам — «За минуту до взрыва» навеяная трагічным здарэннем у мінскім метро, «Всех забралі» — падзеямі 19.12.2010, «By You» — Чарнобыльскай катастрофай… Можа, з той прычыны, што многія песні напісаныя з нярадасных нагодаў, Наста і выйшла на сцэну ўся ў чорным. Спявачка паведаміла, што яна задаволеная тым, што людзі прыйшлі яе паслухаць (гледачоў у Re:Public сабралася сапраўды нямала), і выказала спадзеў, што ўсе ў сваю чаргу застануцца задаволенымі ад таго, што пачуюць. Напярэдадні канцэрту гурт звярнуўся да людзей з эмацыйным і даволі жорсткім пастом у сваім акаўнце у фэйсбуку: «Усе тыя, хто НЕ збіраецца на нашу прэзентацыю, НЕ ЗБІРАЙЦЕСЯ. Лепей схадзіць на Міхайлава ці Петрасяна. Лепей не ведаць, не думаць, не адчуваць! Не спыняйцеся весяліцца ані на секунду! Няхай жыве ZOMBY NATION!»

Сам альбом «Довольна» гурт выклаў у сеціва за пару тыдняў да канцэрту-прэзентацыі, таму слухачы паспелі ўжо добра пазнаёміцца з ім, пагатоў, шмат якія песні былі вядомыя і раней. Паводле рэакцыі публікі, пэўна, самымі ўлюбёнымі з новых з’яўляюцца «Клочьями» і «У баі» (шкада, што зноў без Вайцюшкевіча выкананая). Ну, а, пэўна, найбольш феерычна слухалася «Бяжы».

Па традыцыі на сваіх сольных канцэртах музыкі заклікалі да дабрачыннасці — на канцэрце збіралі грошы, каб набыць сланцы дзеткам з Бягомльскага інтэрнэту. «Веру, што жыццё наша зробіцца святлейшым, калі мы набудзем 107 параў сланцаў», — заявіла Шпакоўская пры канцы першага аддзялення. Другая частка канцэрту пачалася з самых трагічных нумароў у рэпертуары гурта — поруч ішлі «By You», «Пагоня», «За минуту до взрыва» і «Всех забрали». Былі і прэм’еры, упершыню прагучала песня «Я живу», якой наканавана ўвайсці ўжо ў будучы чацверты альбом. Менавіта яе разам з «Обочинами» і «Бяжы» Наста паўтарыла на біс.

Наогул жа Naka засведчыла сваім двухгадзінным выступам, што найлепш пачуваецца менавіта на вялікай сцэне, дзе ёсць дзе разгарнуцца: менавіта такога размаху ў іх музыка. Для гурта гэта быў надзвычай адказны канцэрт, тым больш, што выступалі яны абноўленым складам. Выпрабаванне музыкі прайшла з годнасцю і, магчыма, далі свой найлепшы на гэты момант канцэрт.


Мікалай Дубавіцкі, фота – Аляксандр Ждановіч


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў

Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ

Гэта спецыяльная камера, куды пераводзяць вязняў у якасці спагнання за злосныя парушэнні ўстаноўленага парадку калоніі,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі

Для зручнасці пакупнікоў увядуць дадатковую маркіроўку для адзення, якое падыходзіць у якасці школьнай формы. Пра гэта...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства Замежжа

Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе

Спявачка, кінавытворца і прадзюсарка Воля Дземка, якая жыве ў Сіэтле (ЗША), рупліва збірае і рэстаўруе аўтэнтычныя беларускія...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску
    Адукацыя Беларусы свету
    У Варшаве пачынаюць сваю працу школа і садок для беларускіх дзяцей «Я дома». Ідзе набор вучняў
    Замежжа Гісторыя Беларусы свету
    У Лондане адбудзецца куратарскі тур па выставе «Няскораныя»
    Грамадства
    На Паўла Белавуса завялі новую крымінальную справу — за «здраду дзяржаве»

Афіша

  • 11.08 — 10.08

    Лекцыя-гутарка з Ганнай Дзягель у Вільні

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM