• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.02.2022 | Грамадства

Як размаўляць з пацыентам, каб ён не думаў пра смерць? Выйшаў першы ў Беларусі асацыятыўны слоўнік медыцынскай лексікі

У выдаведстве Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выйшаў «Асацыятыўны слоўнік медыцынскай лексікі» Віктара Варанца і Мікіты Валько, піша Hrodna.life. У ім аўтары сабралі асацыяцыі на 305 медыцынскіх тэрмінаў, зразумелых і пацыентам. Такі слоўнік дапаможа лекарам пазбягаць слоў, асацыяваных у пацыентаў, напрыклад, са смерцю. Наклад усяго 50 асобнікаў.


88.jpg

«Слова «лекар» беларусы ў сваёй мове выкарыстоўваюць значна часцей, чым слова «доктар»; слова «хворы» выклікае асацыяцыю «смерць» у 9% беларусаў, а слова «пацыент» такую ж асацыяцыю толькі ў 2% апытаных; са словам «укол» 21% нашых грамадзян звязваюць асацыяцыі «боль, страх», а са словам «ін’екцыя» — 9%; беларусы, на жаль, не ведаюць значэння такіх слоў, як вурзпель, недакроўнасць, ікаўка, валляк», — так прадставіў слоўнік адзін з аўтараў, Віктар Варанец, на сваёй старонцы ў Facebook.

Кожнае слова выклікае ў чалавека пэўныя асацыяцыі, асабліва ў медыцыне, патлумачыў Віктар Варанец Hrodna.life. Псіхасаматычны стан хворага часта залежыць ад трапнага слова. У слоўніку аўтары вызначылі словы-рызыкі, якія выклікаюць у пацыентаў асацыяцыю са смерцю, болем, жахам. Ім варта падбіраць сінонімы. Вызначэнне такіх слоў — цэлая метадалогія.

87.jpg
Аўтары слоўніка Віктар Варанец (справа) і Мікіта Валько (злева). Фота: Facebook Мікіты Валько


Першы прафесійны асацыятыўны слоўнік у Беларусі

У Беларусі за ўсю гісторыю выйшаў толькі адзін асацыятыўны слоўнік агульнаўжывальнай лексікі Алы Цітовай («Асацыятыўны слоўнік беларускай мовы») у 1981 годзе. У ім было сабрана 300 слоў, якім адпавядалі пэўныя асацыяцыі. Праца па падрыхтоўцы такога слоўніка — доўгая і руцінная, таму амаль ніхто за іх не бярэцца, патлумачыў Віктар Варанец. На стварэнне асацыятыўнага слоўніка медыцынскай лексікі ў аўтараў сышло амаль два гады.

«Наш прафесійны асацыятыўны слоўнік, здаецца, першы на постсавецкай прасторы, — зазначыў аўтар. — Гэты слоўнік адкрывае дзверы для псіхадыягностыкі, псіхалінгвістыкі і іншых сумежных навук».

Наклад выдання — 50 асобнікаў. Такую сціплую лічбу Віктар Варанец патлумачыў вузкай прафесійнай скіраванасцю слоўніка. Але калі да яго з’явіцца цікаўнасць, магчыма будзе зрабіць перавыданне. Зараз кнігу можна купіць у шапіку Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта.

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа Літаратура

Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце

Увесь асартымент кніг выдавецтва «Папуры» на беларускай мове, які прадаецца ў Польшчы, цяпер можна атрымаць...

valiancina_shauchenka
Афіша

«Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур

Падворкі на ХІІІ Фестывалі нацыянальных культур будуць працаваць 4 чэрвеня. Пляцоўка рускіх знаходзіцца насупраць...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Літаратура

Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага

«Народная Воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповед...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы. Іх выдрапвалі нажом, іголкай ці пісалам...

Апошнія навіны

    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту
    Грамадства
    Як выпрацаваць звычку на кожны дзень?
    Вандруем разам
    Вандруем разам з «Будзьма!» па Браслаўскім раёне. Частка другая
    Грамадства Літаратура
    Уладзімір Жылка: «Душа мая тужлівая — Лілея між балот». Трагічны лёс рамантыка нерамантычнай эпохі
    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Афіша

  • 28.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 28.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 28.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 28.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 28.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 28.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 28.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM