• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.04.2018 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Як завабіць на фэст архітэктараў з Афрыкі і аматараў драконаў з КНР?

Што трэба для арганізацыі паспяховага фестывалю ў родным горадзе ці мястэчку? Ці ў кожным кутку Беларусі можна знайсці разынку, якая ператворыцца ў брэнд і зацікавіць людзей? Што рабіць, каб ад твайго фэсту “кайфанулі” і мясцовыя жыхары, і прыезджыя?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі майстар-класа “Ад ідэі да справы: як зрабіць фестываль, цікавы кожнаму” ў Докшыцах, на Віцебшчыне. Дыскусія прайшла 19 красавіка ў раённым цэнтры культуры дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі”.

У якасці “дэсанту” да жыхароў Докшыцаў прыехалі арганізатары фестываляў са стажам. Гэта Вольга Маханенка з Лепеля, арганізатар фэсту “У госці да Лепельскага Цмока”, а таксама Мацвей Сабураў — “архітэктар” фэсту ў вёсцы Белая Царква ў Чашніцкім раёне. Мадэратарам выступіў Уладзімір Булаўскі, каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” на Віцебшчыне.

Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі

“Ведаеш, колькі грошай на чыстку парку пайшло?..”

У пачатку каардынатар распавёў пра кампанію агулам: “У нас не кампанія ў плане камерцыі, а кампанія як нервовы вузел цэлага спектру культурніцкіх мерапрыемстваў: ад стварэння культавага мультфільма да арганізацыі фестывалю беларускамоўнай рэкламы”. Прадмова аказалася дарэчнай, бо гэта першае такое мерапрыемства ў Докшыцах: суразмоўцам варта было разабрацца, хто ж да іх прыехаў.

Першым спікерам стала Вольга Маханенка. Гісторыя яе фестывалю — гэта летапіс поспеху: ад ідэі, навеянай творчасцю Караткевіча, да ўдалага мерапрыемства, якое штогод прыцягвае тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа. Тэма цмока нечакана зрабілася папулярнай, Вольга знайшла аднадумцаў па ўсім свеце: ажно да турыстаў з В’етнама і Кітая, дзе культ цмока — частка старадаўняй традыцыі.

Нягледзячы на тое, што фэст — цалкам грамадская ініцыятыва, ён зацікавіў і мясцовыя ўлады. Чаму? Бо гэта і прыцягненне турыстаў, і грошы, і стварэнне пазітыўнага вобразу горада, брэндам якога стаўся цмок. Скажам, летась фэст наведала каля пяці тысяч чалавек, адных флаераў было раздадзена тры тысячы.

“Да мяне камунальшчыкі падыходзяць і кажуць: “Ведаеш колькі грошай на чыстку парку пайшло?..” — распавядае Вольга. — Фэст — гэта не аднамомантная акцыя, якая змяняе эканоміку раёна, не вырашэнне ўсіх пытанняў. Але гэта падзея, якая робіць горад лепшым па розных кірунках. Лепель ужо асацыюецца з гэтым брэндам, пагалоска і пра горад, і пра фэст ідзе ва ўсіх кірунках”.

Вольга Маханенка

Вольга Маханенка

Медытатыўны фэст без піва і рок-музыкі

Мацвей Сабураў — рэжысёр, кампазітар, стваральнік кліпаў. Чатыры гады таму ён разам з жонкай пераехаў у Белую Царкву. Феномен выміраючай вёскі ў тым, што сёння туды пераязджаюць праграмісты, дызайнеры, людзі мастацтва — населены пункт аднаўляе жыццё, але ў цалкам новай форме: “Горад сонца”, не інакш.

А пачалося ўсё даволі фантасмагарычна: сябры-цесляры з Германіі пабудавалі сцэну на паўвыспе, якая стаіць на возеры. На той жа паўвыспе — руіны старажытнай царквы, краявіды — фантастыка. І вось з гэтай драўлянай сцэны пачаўся фестываль: ідэя пад месца, а не месца пад ідэю. Фэст сапраўды незвычайны, не падобны ні на што, амаль медытатыўны, без алкаголю і рок-музыкі — месца адпачынку і перазагрузкі.

“Фестываль для ўсіх зрабіць немагчыма, — тлумачыць Мацвей. — Гэта нават шкодна. Усе ж розныя. Наш фармат — гэта неўмяшальніцтва. Музыка без словаў, якая не кажа, што табе рабіць. Неакласіка, інструменталка, заснаваная на этнічнай традыцыі. Нават калі ёсць народныя песні кшталту “Цячэ вада ў ярок”, мы не спрабуем зразумець, пра што гэта. Патрэбны спакой. Не трэба ні да кога лезці з экспансіяй і агрэсіяй”.

Мацвей Сабураў

Мацвей Сабураў

150 архітэктараў з ПАР і суп за 50 капеек

Фэст у Белай Царкве доўжыцца два дні. Працуе асноўная сцэна і эксперыментальная. Пікавы пункт — 500 чалавек, набіць народу па максімуме задачы не стаіць. А куды набіваць? Гэта ж паўвыспа… Тым больш танчыць і напівацца сюды ехаць сэнсу няма — для гэтага ёсць маса іншых пляцовак.

Яшчэ адна асаблівасць — максімальная некамерцыйнасць. Усё на валанцёрскай аснове. Самым арыгінальным валанцёрам, паводле Мацвея, аказаўся настройшчык раяляў. Сцэна — валанцёры, ежа — валанцёры, пляж, які мае быць зроблены ў гэтым годзе, таксама стане плёнам працы валанцёраў. А цана талеркі супу з палявой кухні — усяго 50 капеек.

“У чым наш поспех? — працягвае Мацвей. — Камерцыйна мы не паспяховыя. Затое мы стварылі супольнасць. Наша мэта — не фестываль. Звышмэта — культурны цэнтр. У якасці арт-базы можа быць мясцовы ДК, які цяпер выкарыстоўваецца толькі часткова. Хай людзі прыязджаюць з усяго свету, працуюць, ствараюць, адпачываюць. Напрыклад, сёлета да нас маюць прыехаць 150 архітэктараў з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі — яны пачулі пра нас і загарэліся”.

 

“Камерсант — Мацвей — Мацвейка…”

А далей пасыпаліся пытанні. Скажам, як “разруліць” сітуацыю з алкаголем на фэсце? Фестываль у Белай Царкве, напрыклад, безалкагольны — гэты момант прынцыповы для арганізатараў. З плюсаў — цалкам адэкватныя наведнікі і адсотак смецця пасля фестывалю блізкі да нуля. Гісторыя масавых фэстаў кшталту шматтысячнага Lidbeer зусім іншая, таму вырашаць варта арганізатарам, які вынік ім патрэбны.

Ці мае фэст быць цікавым мясцовым жыхарам? Як зрабіць, каб фэст не стаў для іх катастрофай з масавым наплывам “прыхадняў”? Тут мае працаваць і фінансавая матывацыя (жыхары могуць нешта прадаць, тавар ці паслугу), і момант дыпламатыі арганізатара. Скажам, Сабураў, які сам у Белай Царкве быў прыхаднем, з часам прайшоў тэст на давер, перажыўшы эвалюцыю ў вачах мясцовых ад “Камерсанта” да “Мацвея”, і ўрэшце стаў для іх “Мацвейкам”.

Зрэшты, чаму фэст не можа быць доўгачаканай атракцыяй для тутэйшых, асабліва ў тужлівай атмасферы правінцыі? У выпадку фестывалю ў Белай Царкве ўваход для жыхароў найбліжэйшых вёсак быў наогул бясплатны, для прыезджых — 25 рублёў.

З рэсурсамі — вельмі па-рознаму. У Сабурава галоўны рэсурс — валанцёры, якія дапамагаюць не грашыма, а працай: ад інфармацыйнай падтрымкі да побытавай дапамогі і арганізацыі майстар-класаў на месцы. Іншы выпадак — супраца са спонсарамі ды мясцовымі ўладамі. Ну і, канечне, момант камерцыі: платныя квіткі, продаж ежы і сувеніраў.

 

Лебедзь, журавіны і красуні-рэкі

А што ў Докшыцах? Тут у жніўні праводзіцца фестываль “Дзве ракі”: менавіта ў гэтай мясцовасці бяруць пачатак Бярэзіна і Вілія, што адлюстравана на гербе мястэчка — два збаны, з якіх цякуць струмені вады. Прынцыпам арганізацыі была абраная… геаграфія, а мэтавай аўдыторыяй — жыхары іншых гарадоў і мястэчак, якія стаяць на гэтых рэках: Барысаў, Бабруйск, Смаргонь, Вілейка ды інш. Атрымаўся ў выніку фэст творчасці і сяброўства.

Цікавая візуалізацыя фэсту. Кульмінацыя — гэта шэсце да возера з белым лебедзем, побач з якой ідуць дзве красуні, што ўвасабляюць магутныя маляўнічыя рэкі. Дзеці-кропелькі ззаду нясуць шлейф убораў дзяўчат… феерыя! Госці едуць са сваімі “кейсамі”: яблыкамі, журавінамі, караваямі. Ткачыхі тым часам ствараюць вялізнае палотнішча, якое пасля дэманструюць прысутным.

Хрысціна Гмырак

Хрысціна Гмырак

“Гэта хатні, цёплы фестываль, — тлумачыць Хрысціна Гмырак, кіраўніца Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. — Мы яго любім. Людзі прыбіраюць і ўпрыгожваюць свае падворкі, хаты, ім гэта важна. Мы адкрылі браму лебядзінай вернасці — два лебедзі сыходзяцца дзюбамі. Маладажоны цяпер там вешаюць замочкі. Маем конкурсы вакалістаў, кірмаш сямейных талентаў, выставы дэкаратыўнага мастацтва і іншае”.

Фестываль мае і міжнародны вектар. На дадзены момант партнёрам выступае горад Балві ў Латвіі, а таксама Дзмітрыеў у Курскай вобласці РФ. У перспектыве — гарады замежжа, якія стаяць на Віліі і Бярэзіне. Устойлівы сімвал фестывалю — белы лебедзь, выяву якога на магніціках, талерках і цішотках можна ўзяць з сабой на фэсце і прывезці дадому.

Падводзячы вынікі, удзельнікі дыскусіі сышліся на тым, што базавы момант для ўдалага фэсту і галоўны рэсурс — гэта ўдалая камунікацыя і знаёмствы: бізнесмены, журналісты, піяршчыкі, чыноўнікі — кожны можа быць у нечым карысным. А яшчэ камунікацыя — гэта абмен досведам паміж арганізатарамі і менеджарамі фестываляў з розных куткоў Беларусі, сярод якіх няма ніводнага нецікавага.

Алесь Кіркевіч

Фота: Алесь Пілецкі

 


Тэгі: Докшыцы

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип