Васіль Якавенка і Зміцер Сідаровіч правядуць творчыя сустрэчы ў Гомельскай вобласці 7–8 траўня.
7 траўня сустрэча адбудзецца ў Цэнтры пазакласнай працы г.п. Шацілкі Светлагорскага раёну Гомельскай вобласці. Пачатак у 15.00. Уваход вольны.
У 18.30 творцы завітаюць у г.Калінкавічы, Гомельскай вобласці, дзе адбудзецца імпрэза ў клубе “Літаратурная гасцёўна”, якая знаходзіцца ў раённай бібліятэке. Уваход вольны.
8 траўня творцы завітаюць у СШ г.п. Васілевічы Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласці і распачнуць сустрэчу а 13-й гадзіне.
А ў 17.00 творцы завітаюць у ДК. Уваход вольны.
Творчыя сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»