• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
24.06.2022 | Грамадства Вандруем разам

Ян і Цэцылія, плошча Герояў і беларускі Праванс: што хаваюць вёскі і мястэчкі над Нёманам

Калі ты разважаеш: а што я яшчэ не бачыў у Гродне (а бачыў амаль што ўсё), то сядаеш у машыну і імчыш у бліжэйшыя мясціны. Так Hrodna.life ў пачатку чэрвеня адправіласяпа месцах Элізы Ажэшкі і паўстанцаў Каліноўскага. Паглядзелі, што ў знакамітым этна-музеі Алеся Белакоза (спойлер: каля 17 тысяч экспанатаў захавалася), як жыве даўні штэтл Лунна і што хаваецца ў ярах на беразе Нёмана.



Атрымаўся «Нёманскі пярсцёнак»: Гродна-Гудзевічы-Лунна-Багатырэвічы- Міневічы-Гродна.

59.jpg
Скрыншот Яндэкс. Карты

Дываны ткуць і цяпер

60.jpg


Вёска Гудзевічы Мастоўскага раёна знаходзіцца ў 50 кіламетрах ад Гродна. Самае вядомае месца там — «Музей беларускай літаратуры і этнаграфіі». У 1968 годзе яго заснаваў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алесь Белакоз. Зараз ў ім захавана шмат экспанатаў, якія ўвасабляюць культуру ткацтва, літаратурную творчасць, сялянскую самабытнасць.

61.jpg


На ўваходзе нас сустракаюць жанчыны і прапануюць наведаць музей. Яны размаўляюць на прыгожай беларускай мове.

Пры музеі існуе ткацкі гурток. Яго кіраўнік Таццяна Канстанцінаўна кажа, што дзяцей на яго ходзіць няшмат, але попыт ёсць.

62.jpg

63.jpg

Нас запрашаюць у летнюю школу падвойнага ткацтва, якую ў гэтым годзе арганізуюць пры музеі 11 ліпеня.

Мы набываем у Таццяны невялікі саматканы дыван і рушым далей.

64.jpg

65.jpg


Тут залы з выставай твораў такіх знакамітых пісьменнікаў як Эліза Ажэшка, Францішка Багушэвіча, карціны беларускіх мастакоў, саматканыя дываны пачатку 20 стагоддзя, беларускае нацыянальнае адзенне, прадметы хатняга побыту. Цэлая зала прысвечана ткацкаму майстэрству.

Супрацоўнікі музея ўспамнюць яго стваральніка — настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алеся Мікалаевіча Белакоза.

66.jpg
Скульптура Алеся Белакоза ў музеі ў Гудзевічах

— Чалавек быў неардынарны — аматар сваёй справы. З 1991 па 2004 год ён узначальваў музей. У 2016-м яго не стала, памёр на 88-м годзе жыцця. Ён меў матэматычны склад розуму, але абраў для сябе працу настаўніка літаратуры. Штуршком для гатага послужыла Вера Мікалаеўна Белакоз — яго родная сястра. Яна выкладала ў школе беларускую мову, але вельмі рана памерла, і тады Алесь Мікалаевіч згадзіўся весці яе класы. Ён казаў, што мог бы быць добрым настаўнікам матэматыкі, але лічыў што кожны інтэлігент абавязаны выдатна ведаць родную мову і культуру. Доказ гэтаму — яго музей, які налічвае больш за 17 тысяч экспанатаў. Ён казаў, што музей — ягонае дзіця, і гэта сапраўды было так.

За музеем стаіць старая хатка з саламяным дахам і нізкімі столямі, у якой захаваліся рэчы тагачаснага ладу жыцця. Тут старая мэбля, калыска, цагляная печ, посуд і шмат іншых рэчаў штодзённага ўжытку тых часоў. Іх прызначэнне амаль забытае. У вялікім плеценым кошыку, напрыклад, захоўвалі малады сыр.

67.jpg

68.jpg

Мы ўдыхаем паветра і слухаем цішыню каля бэзавай алеі, якая засталася на месцы панскага дома. Адчуваем часткі жыцця нашых продкаў і рушым далей.

69.jpg


Плошча Герояў паглыблена ў сон

Наступны прыпынак — Лунна — сустракае нас соннай цішынёй.

70.jpg


У дварах — каты, бэз, крапіва. Хлапчукі на веласіпедах прамчаліся міма — канікулы. Дарагія машыны, печкавыя трубы, закінутыя цагляныя дамы, да гэтага часу цацачныя і «заможныя».

71.jpg

Да Другой сусветнай вайны Лунна лічылася яўрэйскім мястэчкам — штэтлам. У 1884 годзе тут жыло 1211 чалавек, з іх 965 яўрэяў.

«У 4 гадзіны раніцы едзеш з бацькам на базар, а браты Енкі ўжо ў кузні, — расказваў жыхар мястэчка Расціслаў Сырэй. Хэйла трымаў рэстаран. Па вечарах моладзь забаўлялася. На скрыпцы граў Іршка-кравец. Закройшчыкі Берко і Златаяблока былі найбагацейшыя, браты Лойшка і Есель — кавалі; багатая і дарагая вопратка была ў Фішэля; прамысловымі таварамі гандляваў Майдэль, Якуб рабіў абутак; Бараховіч закупляў збожжа; Цэнаж займаўся сталяркай; Лемаж вырабляў цэглу. Шулька Коган, Боня і Плахетка рабілі калаўроты, хамуты ды іншыя вырабы»,

з нарысу «Лічыць, што іх не было», Лявона Карповіча, Гарадзенская бібліятэка. Сэрыя «Краязнаўцы Беларусі», 2016

У мястэчку дзейнічалі: валасное ўпраўленне, сінагога, тры яўрэйскія малітоўныя дамы, прытулак, 20 крам, тры заезныя двары, дзве харчэўні, лазня, два млыны, народнае вучылішча, бровар, фельшарскі пункт, паштовае аддзяленне.

Пасля вайны габрэяў у Лунне практычна не засталося. Забітымі ў мясцовым гета лічацца больш за 1500 чалавек, іх маёмасць занялі мясцовыя жыхары. Сёння ад вялікай іўдзейскай супольнасці ў Лунне засталіся толькі сляды — два дамы з шасціканцовымі зоркамі на фасадах, могілкі ды мясцовы дом культуры на плошчы Герояў, які перабудавалі з сінагогі.

72.jpg


Жылая забудова пачатку XX стагоддзя з нібыта карункавым цагляным дэкорам гісторыка-культурнай каштоўнасцю не лічыцца. Статус у яе такі ж, як у блокавай хрушчоўкі.

73.jpg


Таямніцы — падземныя хады, мураваныя вялікія падвалы пад закінутымі дамамі — не ўвайшлі ні ў адну экскурсію. Не адноўлена ніводнай старой местачковай крамы. Не ратуе і шырокі ў гэтых мясцінах Нёман, і стогадовыя дрэвы, стары касцёл, дзе малілася Эліза Ажэшка. Мястэчка з вялікай гісторыяй раем для турызму пакуль што не стала.

З’язджаем з Лунна ўслед за залацістым чэрвеньскім захадам да вёсачак над Нёманам, па дарогах Элізы Ажэшкі.

Стварылi рай на зямлi

Едзем далей па мясцінах натхнення знакамітай пісьменніцы, дзе легенды змяшаліся з гераізмам, а вада з зоркамі.

Вёску Багатырэвічы не прапусціш: уздоўж прасёлкавай дарогі стаяць паказальнікі — драўляныя фігуры. Можа, гэта Ян паказвае дарогу?

74.jpg

Адзіная вуліца зарасла крапівой і дзьмухаўцамі, дамы хаваюцца за высокімі кратамі і плотамі. Нёман — далёка ўнізе, берагі ля ракі ў гэтых месцах стромкія і высокія. Прасёлак упіраецца ў той самы яр, дзе некалі жылі легендарныя Ян і Цэцылія. Легенда засталася ў рамане Ажэшкі «Над Нёманам».

75.jpg
 Магіла легендарных Яна і Цэцыліі ў вёсцы Багатырэвічы

Ян i Цэцылiя закахалiся, але былі з розных саслоўяў. Ад асуджэння навакольных яны збеглі ўглыб пушчы і на неабжытай зямлi на беразе Нёмана наладзілі жыццё. Дажылі да сталы гадоў з дзецьмі, унукамі і праўнукамі. А кароль, даведаўшыся, як яны дзікія мясціны ператварылі ў квітнеючыя сады і поўныя збожжа палі, даў ім шляхецтва і герб. І сталі нашчадкі Яна і Цэцыліі называцца Багатырэвічамі — ад слова «багатыр».

Слава пераможаным і беларускі Праванс

Наступны прыпынак — суседняя вёска Міневічы. Наша мэта: паглядзець магілу 40 паўстанцаў і заехаць у госці да гродзенскіх мастакоў Яўгенііі Станінай і Вадзіма Лагуна, уладальнікаў галерэі «Ткалля».

76.jpg


Лічыцца, што ў перыяд паўстання 1863−64 гадоў яго ўдзельнікі асабліва актыўна дзейнічалі ў ваколіцах Міневічаў.

У паўночнай частцы вёскі, у сасновым бары, недалёка ад берага Нёмана знаходзіцца магіла 40 паўстанцаў, якія загінулі ў часы гэтых падзей. У 1993 годзе на магіле ўсталявалі мемарыяльны камень і крыж. На крыжы выбіты словы «Gloria victis» — «Слава пераможаным». На магіле мноства знічак і кветак, бачна, што яе часта наведваюць і даглядаюць. У дакавідныя часы гэтае месца было вельмі папулярным сярод польскіх турыстаў.

77.jpg
Gloria Victis Міневічы, магіла паўстанцаў 1863-1864

Пра магілу паўстанцаў пісала ў «Над Нёманам» Эліза Ажэшка. Пісьменніца любіла гэтыя мясціны і часта сюды прыязджала ў госці да сяброў. Іх дом на самым беразе ракі не захаваўся.

78.jpg
Міневічы, магіла паўстанцаў 1863-1864

Характэрна гэтая вёска яшчэ і тым, што тут нарадзіўся і трагічна загінуў беларускі паэт Міхась Явар. Творчая спадчына Міхася знікла. Перад смерцю ён перадаў куфар са сваімі вершамі і паэмамі сябру. У час вайны яго жонка, баючыся, знішчыла гэты архіў — засталося толькі тое, што публікавалася ў заходнебеларускай прэсе. Імя паэта было практычна забыта. Пра Явара зноў сталі ўспамінаць толькі ў 1960-я гады, дзякуючы намаганням Алеся Белакоза. У гонар паэта назвалі адну з вуліц у Лунне.

79.jpg
Камень на месцы самагубства Міхася Явара. Тут паэт застрэліўся 27 чэрвеня 1933 года

У канцы ліпеня ўжо шмат гадоў на беразе Нёмана ў Міневічах праходзіць літаратурны фэст. На той самай паляне, дзе паэт, паводле расказаў, скончыў жыццё самагубствам ад неўзаемнага кахання. І зараз гэтыя маляўнічыя мясціны, як і 100 гадоў таму, працягваюць натхняць творчых людзей.

80.jpg
Яўгенія Станіна і Вадзім Лагун, уласнікі гродзенскай галерэі «Ткалля»


Апошні прыпынак у Міневічах і ў нашым падарожжы — сядзіба мастакоў Яўгеніі Станінай і Вадзіма Лагуна. На ўездзе — стогадовы куст бэзу, дарожка са жвіру ўецца сярод фіялетавых касачоў і анемонаў, міма рудай печкі дзеля абпалу керамікі (па сумяшчальніцтве мангал), альтанкі, увітай актынідыямі і лімоннікам. Вядзе ўздоўж старой драўлянай хаты, пафарбаванай у белы. Хата падзелена на дзве часткі. У адной — усё што трэба для пчаляроў, а ў старых халадзільніках захоўваюцца рамкі для мёда. Пчоламі займаецца Жэня. У другой частцы — міні-майстэрня скульптара, станкі, інструменты для працы з дрэвам. Здаецца, недзе вось тут зараз ажыве Пінокіа.

81.jpg


Драўляныя скульптуры Вадзіма экспануюцца на выставах і ў галерэях. У майстэрні пакуль толькі нарыхтоўкі для новых праектаў.

Сам дом — працяг майстэрні і галерэі. Ткацкі станок, працы з лямца на сценах, пэчворкі, кераміка. Венера Вілендорфская на стале поўная жыцця — гэта новы праект Жэні. Прататып пакуль з пластыліну, але будзе выкананы ў бетоне, метале, гліне, усяго у пяціі варыянтах. Праца з бетонам — новы выклік...

82.jpg


Гаспадары частуюць нас травяным чаем з пернікам, выпечаным паводле старадаўняга рэцэпту, і варэннем з рабарбара. За гутаркай аб жыцці ў вёсцы, цяжкасцях у творчасци і бізнесе, час пралятае незаўважна. На вуліцы ўжо прыцемкі.

83.jpg


Яшчэ гадзіну, і мы маглі б апынуцца ў цэнтры Сусвету: ілюзія поўная на беразе Нёмана, калі зоркі на небе адбіваюцца ў рацэ. Але нам час вяртацца.

hrodna.life

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

«Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт

А восьмай гадзіне раніцы 27 чэрвеня да парога будынка, дзе месціцца Еўрапескі Гуманітарны Універсітэт прыйшла маладая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча

На календары — макаўка лета. Традыцыйна ў перыяд сонцастаяння і самых кароткіх начэй беларусы пакідаюць гарады...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка Літаратура

Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў

Музыка і публіцыст дзякуе нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за прэмію міра і зазначае, што для ўкраінскай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх

Менавіта так адным сказам можна акрэсліць тэматыку навукова-практычнай канферэнцыі, якая 22 чэрвеня адбылася ў аграсядзібе...

Апошнія навіны

    Грамадства Адукацыя
    «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўвахода ва ўнівесітэт
    Грамадства
    Купальская ноч у гармоніі з прыродай: як не сесці ў лужыну падчас скокаў праз вогнішча
    Замежжа Музыка Літаратура
    Украінскі музыка і публіцыст Сяргей Жадан атрымаў прэмію міра нямецкіх кнігавыдаўцоў
    Грамадства
    Ад мінскага ваяводы Адама Хмары да нашчадкаў сям’і Высоцкіх
    Культура Каляндар
    Каляндар з 27 чэрвеня па 3 ліпеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура Беларуская мова
    Палітзняволены журналіст Андрэй Скурко даслаў у лісце новы верш
    Грамадства
    У Гродне ў закінутым басейне адкрылі выставу маладзёжнага мастацтва
    Культура Грамадства Мастацтва
    «Хацелася б працягнуць сваю лінію»: Брэсцкая «Прастора КХ» запусціла лічбавую галерэю сучаснага беларускага мастацтва
    Культура Грамадства Гісторыя
    Як адзначалі Купалле ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы
    Грамадства Гісторыя Літаратура Асоба
    Янка Купала — паэт № 1 у гісторыі Беларусі. Пра герояў беларускай гісторыі распавядае Андрэй Унучак
    Грамадства Гісторыя
    З гісторыі сусветнай картаграфіі. Як замежнікі Расію бачылі
    Грамадства
    Памерла выкладчыца і грамадская дзяячка Аляўціна Вячорка
    Грамадства
    Краіна «Не». Культура табу і табу ў культуры
    Грамадства Замежжа
    «Ноч паэзіі», уручэнне прэміі імя Багушэвіча, дыскусіі і канцэрты. Як прайшоў фестываль Pradmova ў Вільні
    Гісторыя
    Мінск геральдычны і сімвалічны. Як за часамі Расійскай імперыі знішчаліся старадаўнія сімвалы горада

Афіша

  • 28.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Новы фільм арт-праекта «Revolution» у Варшаве

  • 27.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 27.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 27.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 27.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 27.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 27.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 27.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Relikt выдаў альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока (аўдыё). Прэм’ера на «Будзьме»
    • Мая складаная беларуская праблема. Эсэ Ганны Янкуты
    • «Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Украіну ў складзе расійскага войска?..» Адкрыты ліст Уладзіміра Някляева міністру адукацыі і навукі Украіны
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Здзек з Васіля Быкава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM