Яна Шкаброва: “Працягваю знаёмства з радзімай”

skabrova-jana

— Калі я была зусім маленькай, глядзела “Калыханку” па-беларуску і не магла нічога зразумець (мае бацькі рускамоўныя), то аніякага патрыятызму ў мяне не было, а толькі наадварот. Маці, якая нарадзілася ва Украіне, часта бурчэла, калі не магла дапамагчы сваёй дачцэ-першакласніцы з беларускай, што мова гэта нейкая дурная.

Па-сапраўднаму я пачала цікавіцца сваёй бацькаўшчынай у сярэдняй школе, калі захапілася гісторыяй Беларусі. Таксама мне вельмі пашчасціла з класным кіраўніком. Гэтая актыўная энтузіястка зрабіла ўрокі роднай мовы і літаратуры такімі цікавымі, што не любіць іх было немагчыма. Дзякуючы гэтай жанчыне мы пазнаёміліся з беларускімі пісьменнікамі, што прыязджалі да нас у школу. Мы не толькі бачылі такіх пісьменнікаў як Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, але наведалі многія прыгожыя мясціны нашай Беларусі. Усе гэта ўлюбіла мяне ў Беларусь, я адчула, што хачу быць часткай усяго гэтага, што я ёй з’яўляюся. Гэта змяніла мяне, некаторыя мае ідэалы.

Я працягваю знаёмства з радзімай ды іншых знаёмлю.

Яна Шкаброва, 19 гадоў, студэнтка, будучы перакладчык

Аб праекце “Як я стаў беларусам”.