Ці ён атрымаў чарговы тэрмін адміністрацыйнага арышту, ці стаў фігурантам крымінальнай справы, пакуль невядома, піша «Еўрарадыё».
Прыватнае беларускае выдавецтва «Янушкевіч» адкрыла 16 траўня ў Мінску новую кнігарню. Спачатку туды прыйшлі прапагандысты, якія задавалі правакацыйныя пытанні, абураліся зместам кніг. Пасля ў той жа дзень з’явіліся сілавікі з ператрусам, забралі дзве сотні кніг, па частцы з іх збіраліся правесці «экспертызу».
Акрамя Андрэя Янушкевіча, адміністрацыйны арышт атрымала супрацоўніца кнігарні Наста Карнацкая — 13 сутак. Янушкевіч мусіў выйсці на волю 26 траўня.
У сакавіку 2022-га выдавецтва «Янушкевіч» засталося без офіса — выдаўцоў папрасілі тэрмінова пакінуць арандаваныя памяшканні ў сталіцы.
Чытайце па тэме:
Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?