Суд прайшоў 22 красавіка. Васіля выпусцілі з залі суда пад падпіску аб нявыездзе да прызначэння месца адбыцця пакарання, паведамляе @By_culture.
Музыку абвінавачвалі паводле ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Васіль Ярмоленка — гітарыст і кантрабасіст, былы артыст Беларускага дзяржаўнага ансамбля танцаў, граў у гуртах Unia, «Голая Манашка’, «Мутнаевока», кавер-бэндзе «Мерилин Монро».
Яго затрымалі 25 студзеня 2022 г. у Мінску. На праўладных тэлеграм-каналах адразу ж з’явілася «пакаяльнае» відэа з ім: Васіль распавядае, што ў жніўні 2020 года ўдзельнічаў у некалькіх масавых мерапрыемствах, а таксама стаяў у счэпцы.