У Мінску недзяржаўнаму тэатру «Тэрыторыя мюзікла» зноў забаранілі паказаць спектакль «Фігаро», піша «Еўрарадыё».
Што насцярожыла чыноўнікаў, можна толькі здагадвацца. Спектакль павінны былі адыграць 18 лютага на сцэне Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў. У першы раз «Фігаро» на гэтай жа сцэне быў заяўлены на 28 студзеня. Тады яго перанеслі праз «знакавае мерапрыемства Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі».
«На дадзены момант не валодаем інфармацыяй, калі зможам працягнуць паказ спектакляў», — напісанана сайце тэатра.
vk.com/musicalsby