9 ліпеня з чарговай літаратурнай вандроўкі па Нарачанскаму краю вярнуліся пісьменнікі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк і Васіль Якавенка.
Сваімі ўражаннямі аб “нарачанскай адысеі” падзяліўся паэт і бард Эдуард Акулін: “ Той, хто хоць раз пабываў на Нарачы, назаўсёды трапляе ў яе паэтычныя палон. Мы зачараваныя хараством Нарачы і з вялікай ахвотай адгукаемся на ўсе запрашэнні выступіць у гэтай папраўдзе запаведнай мясціне. Тым больш, што жадаючых прыняць беларускіх пісьменнікаў тут вельмі шмат.
Адных санаторыяў і лагераў адпачынку больш за 20! Гэтым разам мы выступілі ў санаторыях “Белая Русь” і “Сосны”, а таксама ў Дзіцячым пульманалагічным цэнтры.
Асабліва інтэрактыўна прайшла сустрэча з дзецьмі, якія праходзяць аздараўленне ў пульманалагічным цэнтры. Яны з вялікай ахвотай чыталі вершы, спявалі песні і задавалі нам самыя нечаканыя пытанні. Самыя актыўныя ўдзельнікі імпрэзы атрымалі памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі”…
На здымках: 1.Паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
2. Памятныя аўтографы ад Васіля Якавенкі.
3. Пад час сустрэчы ў пульманалагічным цэнтры.