У школьныя бібліятэкі даслалі спіс «забароненых» аўтараў, чые кнігі трэба прыбраць з карыстання, піша «Еўрарадыё».
Бібліятэка / pixabay.com
У спісе, які публікуюць ТГ-каналы, — 33 літаратары. Усе яны ўваходзяць у ліквідаваны ўладамі Саюз беларускіх пісьменнікаў.
У лік «забароненых» трапілі Святлана Алексіевіч, Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Марціновіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Дубавец ды іншыя.
У спісе шмат памылак і абдруковак у прозвішчах. Адзін з літаратараў названы Хадасевічам — верагодна, гэта Андрэй Хадановіч.
Спіс забароненых беларускіх аўтараў