За шэсць дзён, якія прайшлі ад моманту яго затрымання, ён не бачыўся з адвакатам, піша «Еўрарадыё».
Канстанцін Залатых
У чым канкрэтна абвінавачваюць Залатых, пакуль невядома. Нагодай для затрымання стала крымінальная справа па артыкуле 130 КК Беларусі — за «распальванне варажнечы».
Пра затрыманне Канстанціна Залатых, бухгалтаркі газеты Юліі Кахно і галоўнага рэдактара Андрэя Александровіча стала вядома 18 траўня. У той жа дзень Кахно і Александровіча адпусцілі.
Дома ў Залатых, а таксама ў рэдакцыі прайшлі ператрусы. Цяпер рэдакцыя газеты апячатаная.
«Беларусы і рынак» — адно з апошніх незалежных выданняў у Беларусі, яно піша ў асноўным пра эканоміку.