Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа на поўдзень Віленскага краю 7 сакавіка.
Маршрут падарожжа будзе праходзіць па Іўеўскім і Воранаўскім раёнах Гродзенскай вобласці. У падарожжы экскурсанты змогуць паглядзець і даведацца пра:
1. Іўе – касцёл і кляштар бернардынцаў XVIІ – XVIІІ стст., мячэць 1882 г., сінагагальны двор ХІХ ст., забудова мястэчка.
2. Ліпнішкі – касцёл пач. ХХ ст. у неагатычным стылі.
3. Суботнікі – касцёл пач. ХХ ст. у неагатычным стылі.
4. Жамыслаўе – палацава-паркавы комплекс Умястоўскіх кан. XVIІІ – др. пал. ХІХ ст.
5. Тракелі – драўляны касцёл-санктуарый кан. XVIІІ ст.
6. Больценікі – сядзіба Путкамераў ХІХ – пач. ХХ стст.
7. Беняконі – касцёл пач. ХХ ст. у неабарочным стылі, магіла Марылі Верашчака.
8. Гайцюнішкі – дом-крэпасць пач. XVIІ ст., руіны кальвінскага збору.
9. Канвелішкі – касцёл пач. ХХ ст. у закапанскім стылі.
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43
Падарожжа ладзіцца ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”