• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
01.08.2022 | Грамадства

«Мастачка зрабіла сто партрэтаў за чатыры месяцы». Заснавальніца праекта «Палітвязынка» расказала, як яго стваралі

Журналістка Яўгенія Долгая разам з мастачкай Ганнай Татур запусцілі праект, які прысвечаны палітзняволеным беларускам. БАЖ паразмаўляла з Яўгеніяй і даведалася, як яны абіралі назву для праекта і як з’явілася сама ідэя.


65.jpg

«Ва Украіне дзейнічае такі наратыў: «А чаго вы з кветачкамі хадзілі і на лавачцы стаялі?»

— У маёй дачкі ёсць кніжка «Казкі юных бунтарак». У ёй пра жанчын усяго свету. Гэта першае, што мяне падштурхнула да думкі аб такім праекце. Падумала, што зараз у нашай краіне адбываецца гісторыя. Шмат жанчын сядзяць за сваю грамадзянскую пазіцыю, яны абсалютна розныя і пра іх варта расказваць, — кажа Яўгенія.

Выношвала ідэю журналістка з лістапада 2020-га, калі яна з’ехала з Беларусі. Яўгенія пачала збіраць гісторыі беларусак, якія знаходзяцца ў зняволенні.

— Нешта з адкрытых крыніц, а пры магчымасці сама брала нейкія інтэрв'ю.

Яшчэ калі жыла ва Украіне, сустрэлася з украінскай калегай. Яна была ў 2020 годзе галоўным рэдактарам аднаго фемінісцкага выдання, называецца «50 адсоткаў». Я для іх пісала пра прэзідэнцкую кампанію, пра нашых трох жанчын — Ціханаўскую, Калеснікаву і Цапкалу.

— Прапанавала ім зрабіць сумесны праект, расказваць аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Ва Украіне дзейнічае такі наратыў: «а чаго вы з кветачкамі хадзілі і на лавачцы стаялі?» — узгадвае Яўгенія. — З-за такіх стэрэатыпаў яны не бачаць, што адбываецца насамрэч. Я б хацела бачыць салідарнасць з беларускамі ўкраінскіх праваабаронцаў, журналістак, грамадскіх дзеячак.

66.jpg
Выпускніца медыцынская ўніверсітэта Алана Гебрамарыям. Была прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў. Асуджана на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму

«Жанчына пісала, што яе кінуў муж падчас яе зняволення»

На стварэнне праекта Яўгенію Доўгую натхніла гісторыя Ірыны Палянінай.

— Памятаю летась я гартала групу «Лісты салідарнасці» ў фэйсбуку, дзе апублікавалі яе ліст. Ён быў напісаны на паперы алоўкам. Жанчына пісала, што ў яе нават няма ручкі. Ірыну кінуў муж падчас яе зняволення, пажылая маці — інвалід, і Ірыне давялося прасіць дапамагчы сабраць яе ў калонію. Тады стала шукаць яе фотаздыкі ў сацсетках. Мастачка Ганна зрабіла выдатны яе партрэт, сабрала ўсё ў адно, — дзеліцца аўтарка.

Думала над назвай журналістка доўга.

— У галаву прыйшло, што ўсе мы змагаемся за фемінітывы. Так і з’явілася «Палітвязынка, — тлумачыць яна.

Зараз у Яўгеніі гатова сто гісторый пра беларускіх палітзняволенных жанчын. Яны на беларускай і ўкраінскай мовах.

—  Пачалася вайна, праект прытармазіўся, — расказвае яна. — Украінскаму боку зараз не да гэтага. Хаця я ім і спрабавала данесці, што ў нас сярод палітвязняў жанчын ёсць тыя, хто выступіў супраць вайны. Яны не разумеюць нашай бяды. Сайт у нас таксама практычна гатовы, проста ён ніяк не можа запусціцца з-за таго, што з іншага боку тармозяць.


67.jpg
Студэнтку Яну Арабейка затрымалі проста ў інтэрнаце. Яна праходзіць па «справе студэнтаў». Ёй, як і астатнім, далі 2,5 гады за «удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»

«Ганна малявала партрэты на паперы, гісторыі пераклала на французскую мову і паказала сваім выкладчыкам як навучальны праект»

Чаму Яўгенія для гэтага праекта вырашыла выкарыстоўваць намаляваныя партрэты, а не фотаздымкі?

—  Па-першае, натхнілася кнігай дачкі, а па-другое, яшчэ больш падмацавала гэтую ідэю тое, што калі пачалася вайна з’явілася вельмі шмат у сетцы партрэтаў байцоў ВСУ. І гэта заўсёды было кранальна. Яшчэ вобраз сам зборны, калі мастак робіць нешта адно са шматлікіх фотаздымкаў, — тлумачыць Яўгенія.

Мастачку, якая б зрабіла партрэты жанчын, Яўгенія знайшла праз сацсеткі. Яна напісала пост, заптылася, хто гатовы дапамагчы з такой справай. На яго адгукнулася Ганна Татур.

— Яна жыве і вучыцца ў Францыі. Я скінула ёй гісторыі разам з фотаздымкамі жанчын, якія я знаходзіла ў сацсетках. Ганна пачала маляваць партрэты на паперы, гісторыі пераклала на французскую мову і паказала сваім выкладчыкам як навучальны праект. Сказала, што яны звярнулі ўвагу на яе працы.

68.jpg
Юлія Марчанка — харавая дырыжорка і бэк-вакалістка беларускага гурта Irdorath. Яе абвінавацілі ў «Арганізацыі або актыўным удзеле у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прызначылі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму

Аня намалявала сто партрэтаў у лічбавым варыянце за чатыры месяцы.

—  Калі мастачку моцна натхніць гісторыя, то яна і за дзень можа зрабіць партрэт. Часам наадварот выгарае. Перад канчатковым варыянтам яна звычайна малюе яшчэ чатыры чарнавыя, а потым карэктуе.

«У замкнёнай прасторы дакладна відаць, які чалавек перад табой»

Першапачаткова Яўгенія збірала гісторыі пра тых жанчын, якіх было прасцей знайсці праз сацсеткі. Пасля яна пачала шукаць інфармацыю і пра іншых зняволенных. Дапамагае тут тое, што ёсць доступ не толькі да сацсетак, але часам і да родных, і да сакамерніц.

— Часта бывала, што яны пішуць дзе-небудзь у суполцы ці ў чаце пра каго-небудзь. Гэта, дарэчы, вельмі каштоўная крыніца інфармацыі. У замкнёнай прасторы дакладна відаць, які чалавек перад табой. На жаль, не ўсе родныя ведаюць усё пра сваіх. Напрыклад, пра Алену Таўкачову мне расказвала іншая палітзняволеная. Яна апісвала, колькі Лена рабіла падыходаў, калі пампавала прэс, якую любіць садавіну і што яна заставалася вельмі стыльнай у СІЗА. З гэтага таксама нараджаецца вобраз чалавека, хто перад намі, — дадае Яўгенія.

69.jpg
Вольга Гарбунова працавала апошнія 17 гадоў у прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава». Ёй прысудзілі 3 гады «хатняй хіміі» за нібыта ўдзел у жаночых маршах.

Якая мэта ў праекта «Палітвязынка»?

—  Каб людзі праходзілі не міма. Хочацца, каб іх чапляў партрэт, яны чыталі гісторыю гэтай жанчыны, — тлумачыць Яўгенія. —  Хтосьці прасякнецца і напіша ліст камусьці з іх ці проста раскажа пра такога чалавека. Мне, напрыклад, вельмі сорамна, што пра Ларысу Геніюш я даведалася не ў падлеткавым узросце, а нашмат пазней. Цяпер перачытваю яе гісторыі і разумею, якая гэта ачмуральная жанчына.

Хачу паказаць нашых жанчын, даць шанец, каб пра іх нехта даведаўся.

— Мне вельмі не падабаецца наратыў «хадзілі з кветкамі», — падкрэслівае аўтарка праекта. — Нават калі гэта так, усё роўна быў вялікі крок салідарнасці, смеласці. Усё гэта трэба фіксаваць, каб развіць інстытут нацыянальнай памяці. Хаця б праз сацсеткі.

Яўгенія марыць, каб з гэтый гісторый і партрэтаў пасля атрымалася кніга.

— Можа быць, нехта з нашых жанчын ужо піша кнігу і патрэбныя ілюстрацыі да яе. Тады таксама можна ўзяць нашы партрэты, — падкрэслівае яна. — Вось з дыяспары ў Беластоку ўжо папрасілі гэтыя малюнкі на гадавіну пратэстаў.

Журналістка дадае, што на фоне навін пра вайну ва Украіне тэма беларускіх пратэстаў адыходзіць на задні план:

— Вольга Гарбунова выйшла і расказала, што ім там было вельмі страшна, што пра іх забыліся, што пачалася вайна і іх проста разбамбяць. Таму я ўпэўнена, што трэба працягваць падтрымліваць палітзняволеных.

baj.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

«Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны

Гісторык-папулярызатар, экскурсавод, грамадскі актывіст Цімафей Акудовіч — ініцыятар вялікай колькасці праектаў. Ён кіраўнік...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі

Гартаючы падшыўкі флагмана сатыры БССР, можна вызначыць цікавыя нюансы гісторыі айчыннай мадэлі летняга адпачынку, піша...

valiancina_shauchenka
Культура Мастацтва

Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай

«Пабываўшы аднойчы на выставе Алесі Скарабагатай, вы напэўна запомніце гэтае імя. Яе карціны адрознівае яркая...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»

Вашай увазе — апошняя публікацыя з цыкла гутарак Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым. Гэтым...

Апошнія навіны

    Асоба
    «Сёння варта біць па ўсіх франтах цемрашальства»: гісторык Цімафей Акудовіч пра цені вайны і перафарматаванне краіны
    Грамадства Гісторыя
    Па старонках «Вожыка». Як беларусы за савецкім часам адпачывалі
    Культура Мастацтва
    Таямнічы запал, ці Формула поспеху мастачкі Алесі Скарабагатай
    Грамадства Літаратура
    Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
    Кіно Краіна
    Мінкульт Беларусі шукае «таленавітых маладых кінематаграфістаў»
    Культура
    Дом-музей I з'езда РСДРП у Мінску змяніў колер. Будынак пачалі рамантаваць
    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM