22-гадовага Рамана Дзергачова затрымалі за «абразу памерлага шклоўскага міліцыянта» ў сацсетках і адправілі на суткі, піша «Еўрарадыё».
Раман Дзергачоў
Дзергачоў — ураджэнец Капыля, але апошнія некалькі год жыве ў Мінску. Ён граў на бас-гітары ў мінскім гурце The Dead Raibbons.
Адміністрацыйны арышт Рамана мусіць скончыцца 22 чэрвеня.
Як распавядала Еўрарадыё, 31 траўня ў Шклоўскім РУУС жыхар Магілёва на допыце падпаліў сябе і міліцыянта. Магілёвец загінуў на месцы, а міліцыянт Дзмітрый Хадарэнка атрымаў сур’ёзныя апёкі. Амаль тыдзень дактары змагаліся за яго жыццё, але выратаваць не змаглі.