Учора, 23 лютага, на ганку тэатра пры БДУ на вул.Кастрычніцкай у Мінску быў затрыманы рэжысёр і акцёр Андрэй Саўчанка. Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін.
Па інфармацыі Сяргея Будкіна зараз Андрэй Саўчанка на Акрэсціна. Пакуль больш нічога невядома.