Інфармацыю пра затрыманне паведамілі 25 студзеня праваабаронцы.
Мужчына на «пакаяльным» відэа кажа, што быў затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць).
Антось працуе ў студыі распрацоўкі настольных гульняў «Кубік». Дзякуючы ягоным намаганням ў Гродне каля 9 год існавала крама «Кубік», якая была яшчэ і пляцоўкай для мпрэзаў, звязаных з настольнымі гульнямі.
У 2013 годзе Антось стварыў настольную гульню «Паўстанцы» па матывах папулярнай «Мафіі». На той момант гэтая гульня была першай беларускай настолкай у краіне, яшчэ і з гістарычным кантэкстам.