Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія Кахно. З галоўным рэдактарам «БіР» Андрэем Александровічам няма сувязі, піша «Еўрарадыё».
Канстанцін Залатых
Па словах жонкі Залатых, яму інкрымінуюць артыкул 130 КК Беларусі — «Распальванне нацыянальнай варажнечы». У яго канфіскаваныя ноўтбук і сродкі сувязі. Прыкладна гадзіну таму дырэктар «Беларусаў і рынку» ў суправаджэнні траіх следчых зайшоў у рэдакцыю выдання.
«Беларусы і рынак» — бадай што апошняе незалежнае выданне, якое працуе ў Беларусі. Гэта салідная газета, з большага прысвечаная эканоміцы.