Гэта адбылося ў Мінску 6 сакавіка, піша @by_culture са спасылкай на праваабаронцаў.
Арсеній заўважыў, як каля яго дома мужчын нападпітку затрымліваюць міліцыянты, і зрабіў ім заўвагу. За гэта яго таксама затрымалі і склалі пратакол за пікетаванне па артыкуле 24.23 КаАП.
Арсенія моцна збілі ў Фрунзенскім РУУСе. 7 сакавіка суддзя Дзмітрый Лукашэвіч, не гледзячы на кепскі стан здароў’я і просьбу даць штраф, асудзіў яго да 13 сутак арышту. Але ў ізалятар Арсеній так і не трапіў: медык у ІЧУ адмовілася прыняць яго, бо ў хлопца зламаныя тры рэбры.
Яго шпіталізавалі ў лякарню. Пасля выпіскі з бальніцы Арсеній мусіць адбыць 13-сутачны арышт.