• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
06.02.2022 | Музыка

Максім Жбанкоў пра альбом «Sonk» ад праекта музыкаў Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова «Syndrom Samazvanca»: «Калі б палыя анёлы маглі граць ды спяваць — гэта быў бы „Sonk“»

Новы праект музыкаў Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова «Syndrom Samazvanca» выпусціў альбом «Sonk». На бальбуце — прыдуманай пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам мове — гэта азначае «шэсць» (столькі ў альбоме трэкаў).


photo_2022-02-06_10-38-17.jpg
Раман Жарабцоў (злева) і Уладзь Лянкевіч. Музычны праект Syndrom Samazvanca. Фота: facebook.com/syndromsamazvanca

Вось якую рэцэнзію на альбом напісаў крытык Максім Жбанкоў для @by_culture:

Syndrom Samazvanca — творчы тандэм Уладзя Лянкевіча і Рамана Жарабцова са спарадычнымі студыйнымі далучэннямі былога бубнача Tonqixod Андрэя Алексіенкі. А «Sonk» (віват, бальбута!) — іх першы альбом.

Здаецца, звычайная справа. Ну яшчэ адзін супольны праект Лянкевіча. Ну выдатная, як заўсёды, гітарная праца Жарабцова. І зноў блытаюцца трэнды ды традыцыі ад краут-року да постпанку. І зноў, каб зразумець вершаванку (соры, гайз) даводзіцца прабівацца скрозь шчыльны электрычны вал — ці прынамсі зазірнуць у раздрукоўку.

bfa3b79e0cc7af88c1014.jpg

Аднак штосьці робіць «Sonk» больш важным за чарговы пакет лабараторных эксперыментаў. Бо праз якасна адбудаваны, адначасова насычаны ды празрысты, лоўка пралічаны саунд прарастае пазнавальны стан супольнай душы часоў надзвычайнага становішча. Ягоны ментальны двайнік — зласлівы і трывожны польскі панк пачатку 1980-х, паштоўкі з эпохі stanu wojennego.

Калючы дрот нязручных думак. Горкі смак пакамечанага заўтра. Невыносная прага пракруціць гэты ваш чорны джаз на паскоранай прамотцы. Ці папросту сыйсці ў абстрактны гукапіс. Не, ніякай палітыкі. Але «Sonk» — бадай самая адэкватная канстатацыя нашай супольнай хваробы, якую давялося чуць цягам апошняй пары гадоў.

Гэта пра час, які з’ехаў з глузду, і непапраўныя зрухі свядомасці. Пра неадваротную страту гармоніі і трагічную асалоду персанальнай самоты ды штодзённага адчаю.

Калі б палыя анёлы маглі граць ды спяваць — гэта быў бы «Sonk».

Паслухаць альбом «Sonk» можна тут.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Такое рашэнне прыняў суд Ленінскага раёну Гродна 20 траўня, паведамляюць праваабаронцы. Нагадаем, два сябры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей

Найстаражытнейшаму гораду Беларусі Полацку сёння спаўняецца 1160 гадоў. Тры дні ў горадзе будуць ісці святочныя мерапрыемствы,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Тэатр

Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў

Прэм’ера спектакля «1.8 M» адбылася напрыканцы 2021 года у варшаўскім Новым тэатры (Nowy Teatr). Тады ён пакінуў пачуццё,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй

У гонар людзей, падзей і зьяваў усталявана вельмі шмат помнікаў. У першай частцы падборцы разгледзім бюсты і статуі,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сайт Саюза палякаў Беларусі ўключаны ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»
    Грамадства Гісторыя
    Старэйшы горад Беларусі Полацк сёння святкуе юбілей
    Грамадства Тэатр
    Калі яны – беларусы. Тэатразнаўца Дзімітрый Ермаловіч-Дашчынскі паглядзеў спектакль «1.8 M» і апісаў, што ўбачыў
    Грамадства Гісторыя
    Зьнесьці ці пакінуць? Помнікі ў Беларусі са спрэчнай рэпутацыяй
    Грамадства
    Што такое моўная дыскрымінацыя?
    Грамадства Замежжа Літаратура
    Кнігі выдавецтва «Папуры» прадаюцца з дастаўкай па ўсім свеце
    Гатуем з «Будзьма!»
    Сырнікі і печаныя яблыкі родам з Саксоніі. Гатуем з «Будзьма!»
    Афіша
    «Руская дыяспара гатова сустрэць украінцаў з караваем». У Гродне пройдзе Фестываль нацыянальных культур
    Гісторыя Літаратура
    Жыў ідэяй нацыянальнага адраджэння. Гістарычны лёс Максіма Гарэцкага
    Культура Грамадства
    Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі
    Грамадства
    «Я працую са святымі». Як беларус дапамагаў карміць УСУ і тэрабарону
    Грамадскі сектар
    «Беларуская школа лідараў» у Польшчы. Заяўкі да 31 траўня
    Грамадства Літаратура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» бярэ тайм-аут
    Грамадства
    Уладзімір Някляеў: «Ягоным сэрцам была Беларусь»
    Грамадства
    Выдавец Андрэй Янушкевіч не выйшаў на волю пасля 10 сутак арышту

Афіша

  • 29.05 — 27.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лідар J:Морс Уладзімір Пугач з канцэртам у Гданьску

  • 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 29.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 29.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 29.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі
  • 29.05 — 19.06Выстава Лесі Пчолкі «Вуліца слабасці» ў Гданьску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM