Зміцер Сідаровіч запрашае ў “Жар-птушку”!

08.02.2010 Музыка

Шточацвер у кавярні “Жар-птушка” (гэта парк Горкага) ладзяцца сапраўдныя беларускія танцы пад дуду!

Умець танчыць – не абавязкова. Мець свайго партнера – таксама. Проста прыходзь! Усё пакажаць, усяму навучаць. :)

Кампанія там файная, атмасфера цудоўная, акрамя танцаў можна замаўляць марозіва/гарбату ды знаёміцца з іншымі наведвальніка (-ца)мі.

Уваход блізу 6 000.

Пачатак анансуецца ў 19:00, але большасць прыходзіць трохі пазней і танчыць да ночы. Таму не пужайся, як будзеш першым. =)

Тэгі: