Зніжкі на кнігі ад крамы «Кніганоша» да Дня Волі

Інтэрнэт-кнігарня kniganosha.by да Дня Волі прапануе больш за 300 выданняў мастацкай, дзіцячай, гістарычнай ды мемуарнай літаратуры па зніжаных коштах. Нашы кнігі і часопісы стануць добрым падарункам для вас, вашых блізкіх ды сяброў. Зніжкі дзейнічаюць з 23 па 29 сакавіка 2020 года. Кур’ерская дастаўка па Мінску і поштай па Беларусі.

Інтэрнэт-кнігарня «Кніганоша» прапануе шырокі выбар кніг па беларускай гісторыі і культуры. У кнігарні вы знодзеце беларускую мастацкую літаратуру як класічную, так і сучасную, а таксама пераклады па-беларуску з іншых моў. Адметнасць крамы – прапанова старых беларускіх выданняў, якія часам вельмі складана адшукаць у продажы. Супрацоўнікі кнігарні маюць досвед працы на беларускім кніжным рынку ад 1997 года.

На вуліцы свеціць вясновае сонейка, а ў кнігарні падтаялі кошты! Пералік акцыйных выданняў глядзіце і замаўляйе ў каталогу.

Спяшайцеся!



Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!