20 студзеня ў 15:00 па мінскім часе ў сеціве адбудзецца першая маштабная zoom-сустрэча Беларускай Рады культуры з беларускімі культурнымі дзеячамі «Коды прысутнасці: Робім культуру сёння».
«Нам важна наладзіць трывалую сувязь з творчай супольнасцю краіны, падтрымліваць яе, рабіць сумесныя праекты», — пішуць арганізатары сустрэчы.
На сустрэчы анансаваны прэзентацыя вынікаў працы Беларускай Рады культуры ў 2021 годзе і стратэгію дзейнасці на 2022 год; аповед пра магчымасці падтрымкі творчых праектаў як у Беларусі, так і па-за яе межамі і арганізацыю арт-рэзідэнцый, адказы на пытанні.
Сярод спікераў заяўлены Сяргей Будкін, Аляксандр Чахоўскі, Мікалай Халезін і Максім Жбанкоў.
Падрабязней пра сустрэчу можна прачытаць тут.