• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.12.2015 | Байцоўскі ген

“Зоймешся плаваннем — і будзеш працаваць у два разы шпарчэй”

Заснавальнік мінскага клуба майстроў плавання “Зубр” Ілля Кавалёнак і яго паплечнік па камандзе Павел Лагун мараць адарваць беларускіх мужчын ад шкодных звычак і ператварыць у крутых мускулістых перцаў, а пенсіянераў — у іх актыўных аднагодкаў з замежжа. Чаму плаванне круцейшае за бег і фітнэс-клубы і якія жарсці адбываюцца ў басейнах падчас сур’ёзных міжнародных спаборніцтваў, нам распавялі нашыя суразмоўцы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/swim/DSC04917.jpg

— У жніўні вы разам са сваімі паплечнікамі па камандзе — Максімам Крукам і Паўлам Зінькевічам — выйгралі чэмпіянат свету ў катэгорыі “Мастэрс”, з сусветным рэкордам адолеўшы эстафету 4х50 метраў вольным стылем. А якія былі першыя вашы ўражанні ад знаёмства з воднай стыхіяй?

Ілля: Дагэтуль не магу забыць набярэжную на Алега Кашавога, побач з трактарным заводам. Усе, хто жыве ў Заводскім раёне сталіцы, мяне зразумеюць. З маленства мяне вабіла тутэйшая вада, і гадоў да шаснаццаці я нават час ад часу ў ёй плаваў, нягледзячы на ўсе мясцовыя байкі. Як бачыце, скура луской не пакрылася і не стала шэра-зялёнай.

Павел: А я, як ні дзіўна, пэўны час баяўся вады, пасля таго як у пяць гадоў паслізнуўся і бултыхнуўся ў рэчку. Таму і пачаў займацца плаваннем — каб перамагчы гэты страх.

— Пэўна, потым часта перад дзяўчатамі хваліліся, што доўга можаце затрымліваць дыханне пад вадой?

Павел: Пра гэта мы спрачаліся толькі паміж сабою. Мой асабісты рэкорд — дзве хвіліны дзесяць секунд, а адзін спартовец у нас змог пратрымацца пад вадою ажно на сорак секунд даўжэй!

— Але ж у басейнах плаваюць не толькі хлопцы-калегі, але і прыгожыя дзяўчаты. Як адбываецца флірт у вадзе?

Ілля: Я наўмысна апошнім разам набыў акуляры з цёмным шклом, каб ніхто не бачыў куды і на каго я гляджу. Але насамрэч, на маю думку, басейн — не найлепшае месца для знаёмства. Там менш інтрыгі: усё пабачыў, зацаніў, а ў жанчыне павінная быць таямніца, каб захацелася з ёю сустрэцца яшчэ і яшчэ…

— У сучасным спорце мала быць паспяховым, трэба яшчэ спадабацца гледачам і спонсарам, таму многія спартоўцы вялікую ўвагу надаюць свайму выгляду. А якія модныя трэнды цяпер сярод плыўцоў?

Ілля: Шмат хто спрабуе сёння падкрэсліць сваю індывідуальнасць праз татуіроўкі, але ў плаванні яны не вельмі папулярныя. Напрыклад, у нашай эстафетнай чацвёрцы ніхто іх не мае. Татуіроўка — гэта як насіць адну і тую ж майку ўсё жыццё. Мы вылучаемся з дапамогай шапачак, шортаў, акуляраў, ну і, натуральна, прыгожых атлетычных торсаў. Падчас выступу ты ўвесь час у вадзе, у сваіх думках і табе не да татушак і ўпрыгожанняў.

http://budzma.by/wp-content/gallery/swim/DSC04985-2.jpg

— Як выглядае сапраўдны форс-мажор у плыўцоў?

Павел: Калі падчас выступу ў цябе рвуцца шорты ці шапачка, а акуляры звальваюцца ў ваду — гэта яшчэ не форс-мажор. Сапраўдная дупа, калі перад выхадам на старт адзін удзельнік вашай каманды забывае недзе сваю акрэдытацыю, і праз гэта не дапускаюць усіх…

Ілля: Памятаю, мы абмяркоўвалі з хлопцамі, што рабіць, калі раптам нашыя тугія шорты трэснуць. Вырашылі: плывем далей. А хтосьці пажартаваў: затое адразу трапім у навіны.

— У плаванні сапернікі неяк імкнуцца дэмаралізаваць адзін аднаго перад стартам?

Павел: Мы усе добра ведаем адзін аднаго ў твар. Калі ты — сапраўдны спартовец, то ты за здаровую канкурэнцыю і не карыстаешся несумленнымі метадамі. Ды і закон кармы ніхто не адмяняў: усе дрэнныя ўчынкі абавязкова да цябе вернуцца.

Ілля: Самае галоўнае тут — псіхалагічныя моманты: у нас канкурэнтаў знішчаюць словамі, поглядам… Напрыклад, знакаміты расійскі плывец Аляксандр Папоў аднойчы на спаборніцтвах падышоў да свайго асноўнага канкурэнта Марка Фостэра, а ў таго на шыі быў залаты ланцужок, і за пару хвілін да старту спытаў ў яго:

— Што гэта такое?

— Золата.

— Табе яго будзе дастаткова!

Што адбылося з Маркам Фостэрам? Ён пачаў думаць, што рускі плывец меў на ўвазе. І ў выніку дрэнна выступіў, бо ўжо да старту эмацыйна згарэў. Вось такі тонкі псіхалагічны ціск на канкурэнта.

http://budzma.by/wp-content/gallery/swim/DSC05508-2.jpg

— Наколькі сёння плаванне папулярнае сярод беларусаў?

Павел: Калі спартоўцы дасягаюць пэўных вынікаў, то іх від спорту, адпаведна, робіцца больш папулярным. Але з плаваннем іншая сітуацыя. З аднаго боку, гучныя перамогі Аляксандры Герасімені, Яўгена Цуркіна і іншых беларускіх плыўцоў значна ўзнялі яго прэстыж, а з іншага — мы быццам у нейкім падполлі: шмат людзей займаецца плаваннем, у большасці сталічных басейнаў чэргі па абанементы, але падтрымліваць беларускіх плыўцоў на спаборніцтвах прыходзіць не так шмат людзей.

Ілля: Калі ты распавядаеш сябрам, што наведваеш фітнэс-клуб ці гуляеш у футбол, яны кажуць: “Ваў, крута!” А калі скажаш, што ходзіш у басейн, яны, хутчэй за ўсё, ніяк не адрэагуюць. Таму мэта нашага клубу “Зубр” — зрабіць плаванне сапраўды крутым відам спорту.

Павел: У тых жа ЗША больш за 3 мільёны басейнаў, у Швейцарыі яны ёсць нават у самых невялічкіх гарадах. Бо там людзі даўно зразумелі: неабавязкова біць рэкорды і рабіцца прафесійным плыўцом, плаванне — само па сабе выдатны сродак хутка прывесці свой арганізм у тонус. Калі вы траўмавалі нагу ці пазваночнік, доктар, хутчэй за ўсё, парэкамендуе вам для лепшай рэабілітацыі заняцца плаваннем.

Ілья: Наша асноўная аўдыторыя — людзі сярэдняга ўзросту, ад 25 гадоў і вышэй. Сёння ў трэндзе быць здаровым, маладым і прыгожым. Пакуль вучышся ў школе ці ўніверсітэце, ты яшчэ сяк-так займаешся спортам, але потым уладкоўваешся на працу, і турботы штодзённага жыцця усё мацней зацягваюць цябе у сваю багну. А спорт дапамагае трымаць цела ў тонусе, дае энергію і добры настрой. Асабліва плаванне, якое амаль не мае аніякіх супрацьпаказанняў. Усе, хто бываў за мяжой, не можа не дзівіцца на тутэйшых пенсіянераў, якія вельмі актыўныя і жыццярадасныя. Але не трэба забываць, што большасць з іх вядзе актыўны лад жыцця: бабулька на ровары ці дзядуля на прабежцы ў парку — тыповая з’ява для большасці гарадоў Еўропы. Такім чынам, яны падаўжаюць сваё жыццё і робяць яго больш насычанным і яскравым. Таму вялікую ўвагу ў клубе “Зубр” мы плануем надаваць менавіта нашым чальцам пенсійнага ўзросту.

 

— А што трэба зрабіць, каб аматары камп’ютарных гульняў ці чарачкі пайшлі ў басейн і пачалі дбаць пра сваё здароўе?

Павел: Тут не ўсё так адназначна. Вельмі часта чалавек такім чынам імкнецца запоўніць душэўны вакуум. Даўно даказана, што заняткі спортам — добры сродак барацьбы з дэпрэсіяй. Тэмп сучаснага жыцця вельмі хуткі: трэба ўсюды паспяваць. Дык вось, калі вы зоймецеся плаваннем, то абавязкова заўважыце, што сталі працаваць у два разы шпарчэй.

Ілля: У першым класе я хацеў плаваць, і бацькі адвялі мяне ў басейн, але праз нейкі час мне гэта надакучыла і я пачаў прасіцца на велатрэк. Тады маці жартаўліва заўважыла: “Што ты хочаш мець: во такія плечы ці во такую дупу?” Зразумела, я выбраў першае. Плаванне робіць фігуру прыгажэйшай, піўны жывот дакладна рассмокчацца. Да таго ж, мужчыны любяць спаборнічаць, а калі на суседняй дарожцы цябе абганяе чалавек нашмат старэйшы за цябе, то гэта дадатковы стымул прывесці сябе ў тонус і пачаць весці здаровы лад жыцця.

— Ваш клуб называецца досыць нетыпова для плавання — “Зубр”.

Ілля: Мы імкнуліся адысці ад стэрэатыпаў і ўнесці ў назву нацыянальны каларыт, бо большасць клубаў плавання ў свеце маюць назвы кшталту “Тайфун”, “Пасейдон”, “Хваля” і г.д. А зубр — гэта сімвал нашай краіны, сапраўдны лясны волат.

Павел: Мы яшчэ толькі робім першыя крокі: клуб “Зубр” быў заснаваны ў гэтым годзе 5 чэрвеня. Нацыянальная адметнасць будзе абавязкова, як у клубе, так і падчас нашых выступаў на розных спаборніцтвах, каб усе бачылі, што гэта беларусы і пачалі цікавіцца нашай краінай!

http://budzma.by/wp-content/gallery/swim/DSC04957.jpg

 

 

Ліна Мілаш

Фота з асабістага архіва клуба “Зубр”


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?

25 верасня 1765 года на гэты свет прыйшоў чалавек без перабольшання таленавіты і адораны ва ўсім – Міхал Клеафас Агінскі....

valiancina_shauchenka
Музыка

Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя

У мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы прайшоў канцэрт-прэзентацыя твора «Спевы да...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?

У пачатку верасня на Падляшшы адбыўся буйны фестываль японскай культуры — Moricon 2023. Трохдзённы фестываль у Беластоку...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Культура
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Ці быў выхад з СССР незаконным?
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип