У мінулыя выходныя беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі.
Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў ад Усходняга да Заходняга ўзбярэжжа ЗША скаардынаваліся і паставілі маштабную мэту: даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных.
Бостан
Бостан
Сан Францыска
Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі.
Чыкага
Дэнвер
Агулам, ужо даслалі ці збіраюцца даслаць неўзабаве каля 900 лістоў і паштовак! Удзельнікі акцыі адзначаюць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай — такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.
Сіэтл
Маямі
Мічыган
Філадэльфія
паводле прэс-рэлізу