Алег
Хаменка
Будзьма
сумленнымі!
Алег Хаменка – музыка, лідар гурта «Палац», фалькларыст, культуролаг. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі інстытут культуры ў 1990 годзе, аспірантуру БДУКіМ у 2008. У 1992 стварыў гурт «Палац», які стаў родапачынальнікам стылю фолк-мадэрн – магістральнага кірунку пост-фолк-року. Шмат часу прысвячае папулярызацыі беларускага фальклору: песням, казкам, беларускай традыцыйнай манеры спеву, святочна-абрадавым традыцыям і ладу жыцця. Вядомы як тэлерадыёвядоўца. Стварае аўтарскія радыёпраграмы. Сябра музычнага партала «Тузін гітоў». Супрацоўнічае з шэрагам музычных фестываляў. Музыку, відэа, спасылкі на праграмы, артыкулы, інтэрв'ю з Алегам і казкі ў яго выкананні можна знайсці на сайце гурта «Палац».

