Алесь
Камоцкі

БУДЗЬМА
НЕПРАДКАЗАЛЬНЫМІ!

Алесь Камоцкі. Паэт і бард. Нарадзіўся ў Барысаве.

Што можа чалавек з гітарай? Улюбіць маладзейшых у папулярныя песні савецкіх часоў, але праспяваных ужо па-беларуску – гэта мы пра альбом “З бацькоўскай кружэлкі”, дзе і “Журавы”, і ”Клён стары”. Або заахвоціць публіку слухаць рэфлексіі Рыгора Барадуліна на традыцыйныя псальмы (канцэптуальны альбом “Вяровіца”). Або супольна з ім жа выдаць “Зорку спагады”, рамансы на словы класіка, выкшталцоны ўзор праспяванай паэзіі.

Або пайсці зусім у іншым кірунку і схіліць слухача ў бок басановы (альбом “9”). Алесь Камоцкі – аўтар паэтычных зборнікаў “Спроба ісці па расе”, “Наспадзяванае” і “Глыбіня дажджу”, “48”.

Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Найбольш поўная інфармацыя тут
Чытаць Жывы Журнал Алеся Камоцкага
БУДЗЬМА НЕПРАДКАЗАЛЬНЫМІ!
Алесь Камоцкі