Барыс
Пятровіч
Будзьма
дзейнымі!
Барыс Пятровіч – празаік, галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў – незалежнага аб’яднання беларускіх творцаў.Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. У творчасці спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі.
Нарадзіўся ў 1959 г. у в. Вялікі Бор у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Паводле адукацыі журналіст. Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя. У 2002 годзе беларуская ўлада вырашыла шчыльна заняцца творчай інтэлігенцыяй. Літаратурныя і мастацкія выданні былі аб’яднаныя ў холдынг з жорстка структураванай сістэмай кіравання і адназначнай ідэалагічнай скіраванасцю. Вялікая колькасць літаратараў была вымушаная пакінуць месца працы. Гэтаксама зрабіў Барыс Пятровіч. У 2002 годзе заснаваў і стаў галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” (http://www.dziejaslou.by/). Часопіс паслядоўна змяшчае творы беларускай літаратуры, адлюстроўваючы сучасны літаратурны працэс у краіне. У снежні 2011 г. абраны старшынёй Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Жанаты, мае двух сыноў.
Бібліяграфія:
“Ловы” (1992) “Сон між пачвар” (1994) “Фрэскі” (1998) “Шчасце быць” (2004) “Жыць не страшна: (2008, прэмія “Гліняны Вялес” за 2008 год) “Піліпікі” (2009) “Плошча” (2010)

