Сяргей
Скараход
БУДЗЬМА
НАСТОЙЛІВЫМІ!
Сяргей Скараход. Будучы маркетолаг і рэкламіст нарадзіўся ў Мінску. Пакуль вучыўся на факультэце ядзернай фізікі БДУ, марыў зрабіцца прафесійным музыкам і нават паступаў у тагачасны Інстытут культуры. Аднак у пачатку 90-х гадоў жыццё вывела яго да рэкламы, СМІ, а затым паступова — да маркетынгу. Асноўныя кропкі: “Беларуская дзелавая газета” як школа стварэння спецыялізаваных СМІ і школа рэкламы, потым кансалцінгавая кампанія, далей — буйное міжнароднае рэкламнае агенцтва Publicis Hepta.Сяргей — кіраўнік праекта Marketing.by з дня заснавання рэсурсу ў 2007 годзе. За гэты час Marketing.by зрабіўся, бадай, галоўным інфармацыйным рэсурсам для беларускай рэкламна-камунікацыйнай супольнасці.
Сяргей Скараход упэўнены, што беларуская мова і сучасныя камунікацыі сёння пакуль з’яўляюцца, на жаль, нейкай фішкай і разынкай камунікацыі брэндаў з мэтавымі аўдыторыямі. Але хутка мова зробіцца той глебай, дзе найбуйнейшыя рэкламісты будуць змагацца за свайго спажыўца. Дзеля гэтага ён і зрабіўся суарганізатарам ужо трох фестываляў беларускамоўнай рэкламы AD.NAK!. Перакананы, што рэклама — гэта частка масавай культуры, рухавік, які хоць і не глабальна, але ж можа вырашаць праблему папулярызацыі мовы.
Чым больш абмежаванняў існуе ў працы, тым большы шанец зрабіць сучасны і цікавы камунікацыйны прадукт.
Чынны ўдзельнік кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

